Слабада-Кучынскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Капыльскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Слабада́-Кучы́нскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Слабада-Кучынка.

Слабада-Кучынскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Слабада-Кучынка
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Насельніцтва
  • 1701 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Капыльскага раёну Слуцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Менскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Капыльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў складзе Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Капыльскім раёне Менскай вобласьці. З 20 верасьня 1944 году па 8 студзеня 1954 году ў складзе Бабруйскай вобласьці.

16 ліпеня 1954]году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаваных Старыцкага, 24 траўня 1960 году — Пукаўскага, 8 чэрвеня 1963 году — Пясочанскага сельсаветаў.

З 8 чэрвеня 2016 году ў склад сельсавету ўваходзіць пасёлак Андросаўшчына, які раней уваходзіў у склад Капыльскага сельсавету. Таксама са складу сельсавету былі выключаныя вёскі Вялешына-1, Калінаўка 2, Лугавая, Пясочнае (аграгарадок), Шамы, пасёлкі Ганчароўка і Малінаўка, далучаныя да Бабаўнянскага сельсавету.[1]

Паселішчы

рэдагаваць

На 1 студзеня 2009 — 26 населеных пунктаў: 5 пасёлкаў і 21 вёска.

Насельніцтва

рэдагаваць

Па стане на 1 студзеня 2009 году ў сельсавеце налічвалася 1309 гаспадарак, 3014 жыхароў (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 526; працаздольным — 1535; старэй за працаздольны — 953).

Літаратура

рэдагаваць