Рэзван Марын
Рэзва́н Мары́н (па-румынску: Răzvan Marin; нар. 23 траўня 1996 году) — румынскі футбаліст, абарончы паўабаронца італьянскага клюбу «Кальяры» і нацыянальнай зборнай Румыніі.
Рэзван Марын | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 23 траўня 1996[1] (28 гадоў) | |
Рост | 1,77 ± 0,01 м | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Кальяры | |
Нумар | 18 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2013—2017 2017—2019 2019—2021 2020—2021 2021— 2022—2024 |
Вііторул Стандард Аякс → Кальяры (арэнда) Кальяры → Эмпалі (арэнда) |
75 (8) 89 (16) 10 (0) 37 (3) 48 (3) 63 (2) |
Зборныя | ||
2016— | Румынія | 64 (11) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыхаванец футбольнай школы з Бухарэсту, аднак кар’еру запачаткаваў у канстанцкім клюбе «Вііторул», зьявіўшыся ў матчы Лігі 1 супраць сталічнай «Сьцяўы»[2]. Свайго першага голу ў чэмпіянаце давялося чакаць ажно да 15 сакавіка 2015 году, улучыўшы мяч у браму ЧФР. У далейшым замацаваўся ў галоўным складзе, а таксама вылучаўся прэсай як таленавіты малады футбаліст. 20 студзеня 2017 году далучыўся да бэльгійскага «Стандарду»[3][4]. Хутка стаў адным з важным гульцом каманды. У 2018 годзе на радзіме быў прызнаны футбалістам году[5]. У красавіку 2019 году было аб’яўлена, што Марын улетку прыяднаецца да нідэрляндзкага «Аякса». Сума пагадненьня скалала 12,5 млн эўра. Румын ня даў рады ў новым клюбе, пасьля чаго быў запазычаны з мажлівасьцю выкупу італьянскім клюбам «Кальяры»[6]. Гэтак і сталася ўлетку 2021, то бо італьянцы выклалі за гульца 10 млн эўра. 5 ліпеня 2022 году накіраваўся ў арэнды ў клюб «Эмпалі», які 29 чэрвеня 2023 году выкупіў ягоны кантракт за 5 млн эўра[7].
Міжнародная
рэдагавацьУ верасьні 2016 году 20-гадовы Марын быў выкліканы ў нацыянальную зборную Румыніі на адборачны матч чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборнай Чарнагорыі[8]. 8 кастрычніка запачаткаваў выступы ў нацыянальнай камандзе, таксама забіўшы гол у выязным матчы супраць зборнай Армэніі (0:5)[9].
Дасягненьні
рэдагаваць«Вііторул»:
- Чэмпіён Румыніі: 2017
«Стандард»:
- Уладальнік Кубка Бэльгіі: 2018
«Аякс»:
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2019
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Razvan Marin // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ «Steaua — Viitorul Constanţa: 4–0 / A opta victorie din nouă meciuri pentru campioană». Știrile TVR.
- ^ «Razvan MARIN joins the „Rouches“». Standard Liège.
- ^ «Răzvan Marin, prezentat oficial la Standard Liege!». Digi Sport.
- ^ «Răzvan Marin a fost ales jucătorul anului la Gala Fotbalului Românesc. Dan Ștefănescu, cel mai bun comentator». Digi Sport.
- ^ «Ufficiale: Cagliari, preso Marin. Il rumeno arriva in prestito con obbligo di riscatto». Tutto Mercato Web.
- ^ «Razvan Marin torna in azzurro». Empoli.
- ^ «Daum names first squad as Romania coach». Reuters.
- ^ «Debut de vis la națională pentru puştiul-minune al Viitorului! Răzvan Marin a marcat un gol de toată frumuseţea». Gazeta Sporturilor.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball