Кальяры (футбольны клюб)

італьянскі футбольны клюб
(Перанакіравана з «Кальляры (футбольны клюб)»)

«Калья́ры» (па-італьянску: Cagliari Calcio) — італьянскі футбольны клюб з гораду Кальяры, з выспы Сардынія. Чэмпіён Італіі (1970). Клюб быў утвораны 20 жніўня 1920 году й у цяперашні час гуляе ў італьянскай Сэрыі Б, правёўшы сэзоны ад 2016 году ў розыгрышах Сэрыі А.

Кальяры
Поўная назва Cagliari Calcio SpA
Заснаваны 1920
Горад Кальяры, Італія
Стадыён Стадыё Сант’Элія
Умяшчальнасьць: 23 486
Прэзыдэнт Тамаза Джуліні[d]
Кіраўнік Fluorsid Group[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя А
 · 2023—2024 16 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
cagliaricalcio.com (італ.)

Клюб атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Італіі толькі аднойчы ў сэзоне 1969—1970 гадоў, калі за каманду гуляў найлепшы бамбардзір клюбу й нацыянальнай зборнай усіх часоў Люіджы Рыва. Колерамі каманды зьяўляюцца сіні й чырвоны. Часовым стадыёнам клюбу, на якім каманда праводзіць свае хатнія гульні, зьяўляецца «Стадыё Сант’Элія», які здольны зьмясьціць 16 200 аматараў футболу.

Гісторыя

рэдагаваць

«Кальяры» стаў першым адзіным пераможцам Сэрыі C у сэзоне 1951—1952 гадоў, то бок да гэтага часу тытул пераможца гэтай лігі разьмяркоўваўся на некалькі клюбаў. Большую частку 1950-х гадоў клюб правёў у Сэрыі Б, страціўшы прасоўваньне ў плэй-оф у 1954 годзе. Пасьля спуску да Сэрыі C ў пачатку 1960-х гадоў, рост «Кальяры» быў мэтэорным, то бок у канчатковым выніку клюб дасягнуў прасоўваньня ў Сэрыю А ў 1964 годзе.

Сярод асноўных гульцоў клюбу ў тыя часы варта адзначыць абаронцу Марыё Мартырадона, паўабаронцаў П’ерлюіджы Чэра, Нэнэ й Рычыёцьці Грэацьці, а таксама выбітнага нападніка Люіджы Рыва. Першую палову чэмпіянату клюб правёў даволі дрэнна, займаючы апошнюю пазыцыю з 9 пунктамі на рахунку. Аднак дзякуючы дзіўнай другой палове чэмпіянату «Кальяры», здолеўшы перамагчы клюбы, як то «Ювэнтус» і «Мілян», здолеў завершыць сэзон на 7 месцы з 34 пунктамі. Праз два сэзоны Рыва ўпершы раз стаў найлепшым бамбардзіраў чэмпіянату, а клюб меў на сваім рахунку лепшы абарончы паказчык лігі.

Улетку 1967 году «Кальяры» згуляў сэзон у Паўночнай Амэрыцы, выступаючы ў лізе United Soccer Association. Гэтая ліга ўключала клюбы з Эўропы й Паўднёвай Амэрыкі, якія гулялі прадстаўляючы амэрыканскія й канадзкія гарады, і кожны зь іх абраў для сябе новую назву, каб асацыявацца з рэпрэзэнтуючым горадам. Такім чынам, «Кальяры» абраў для сябе назоў «Чыкага Мустангз». Клюб скончыў чэмпіянат на сумесным другім месцы ў Заходняй дывізіёне з 13 пунктамі. Найлепшым бамбардзірам лігі стаў гулец клюбу Рабэрта Банінсэньня, які забіў 10 галоў у браму супернікаў.

У сэзоне 1968—1969 гадоў «Кальяры» рэальна прэтэндаваў у званьне чэмпіёну Італіі, вырашаючы гэта разам з «Фіярэнтынай» і «Мілянам». У канчатковым вынікам чэмпіёнам стала «Фіярэнтына», аднак на наступны сэзон «Кальяры» здолела перамагчы ў чэмпіянаце, разам з Анджэлё Дамэнгіні, які толькі зьявіўся ў складзе клюбу. «Кальяры» за чэмпіянат атрымала толькі дзьве паразы й прапусьціла 11 мячоў, найменшую колькасьць гадоў у любой буйной эўрапейскай лізе на сёньняшні дзень. Рыва стаў найлепшым бамбардзірам спаборніцтва. Акрамя таго Чэра, Дамэнгіні й Рыва прадстаўлялі зборную Італіі на чэмпіянаце сьвету 1970 году.

У 1970-я гады адбылося паступовае зьніжэньне вынікаў клюбу, «Кальяры» вылецела зь лігі ў 1976 годзе разам з заканчэньнем кар’еры Рывы.

Дасягненньні

рэдагаваць
Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Джузэпэ Чыёччы 2002
3   Аб Тамаза Аўджэльлё 1994
6   Аб Сэбастыяна Люпэрта 1996
8   ПА Мішэль Адапо (ар. Аталянта) 2000
9   Нап Джанлюка Ляпадуля 1990
10   ПА Нікаляс Віёля 1989
14   ПА Алесандра Дэёля 1995
16   ПА Матэо Праці 2003
18   ПА Рэзван Марын 1996
19   ПА Надыр Дзортэа 1999
21   ПА Якуб Янкта 1996
22   Бр Сымонэ Скуфэт 1996
23   Аб Матэвуш Вятэска 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24   Аб Хасэ Люіс Паляміна 1990
26   Аб Еры Міна 1994
28   Аб Габрыеле Дзапа 1999
29   ПА Антуан Макумбу 1998
30   Нап Леанарда Павалецьці (капітан) 1988
33   Аб Адам Обэрт 2002
37   Аб Паўлу Аццы 1994
70   ПА Джанлюка Гаэтана (ар. Напалі) 2000
71   Бр Ален Шэры 1997
77   Нап Зыту Лувумбу 2002
80   Нап Кінгстоўн Мутандва 2003
91   Нап Рабэрта Піколі (ар. Аталянта) 2001
97   Нап Матыя Фэлічы 2001

Былыя гульцы

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/1390