Казі́мер Функ (па-польску: Kazimierz Funk; 23 лютага 1884, Варшава — 19 студзеня 1967, Олбані, Нью-Ёрк) — польскі біяхімік. У 1912 годзе ўвёў панятак вітамін.

Казімер Функ
польск. Kazimierz Funk
Casimir Funk 01.jpg
Дата нараджэньня 23 лютага 1884(1884-02-23)[1][2][3]
Месца нараджэньня Варшава, Царства Польскае
Дата сьмерці 20 лістапада 1967(1967-11-20)[3] (83 гады)
Месца сьмерці Олбані, ЗША
Прычына сьмерці рак
Грамадзянства Польшча
Месца вучобы Бэрнскі ўнівэрсытэт
Занятак біяхімік і хімік
Навуковая сфэра біяхімія
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Функ.

БіяграфіяРэдагаваць

Ён вучыўся ў Бэрліне і ў Швайцарыі. У 1904 годзе ён атрымаў навуковую ступень доктара навук у Бэрнскім унівэрсытэце. Ён пачынаў сваю працу спачатку ў інстытуце Пастэра ў Парыжы. Пазьней ён працаваў у Бэрліне і Лёндане. Публікуючы працы аб захворваньнях, зьвязаных зь недахопам вітамінаў, у тым ліку аб бэры-бэры, ён увёў у 1912 годзе тэрмін «вітаміны». У 1915 годзе ён эміграваў у ЗША, дзе ён атрымаў грамадзянства ў 1920 годзе. У 1923 годзе ён вярнуўся ў Польшчу, дзе працаваў дырэктарам Дзяржаўнага інстытуту гігіены. У 1927 годзе ён зноў пакінуў Польшчу ў напрамку Парыжу. У 1936 годзе ён здолеў расшыфраваць структуру вітаміна B1 і распрацаваў мэтад яго сынтэзаваньня. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ён канчаткова пераехаў у ЗША. Ён памёр у 1967 годзе ад ракавага захворваньня.

Яму першаму атрымалася ізаляваць нікатынавую кісьлю (адзін зь вітамінаў B).

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць