Казімер Гячыс
Казі́мер Гя́чыс (па-летувіску: Kazimieras Gečys, па-польску: Kazimierz Gieczys, 22 лютага 1900, Мішкіняй ля Малятаў, цяпер у Летуве — 15 ліпеня 1986, Беласток, Польшча) — летувіскі і польскі каталіцкі сьвятар, гісторык, доктар тэалягічных і філязофскіх навук.
Казімер Гячыс | |
Дата нараджэньня | 22 лютага 1900 |
---|---|
Дата сьмерці | 15 ліпеня 1986 (86 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Занятак | гісторык |
Навуковая ступень | доктар філязофскіх навук[d] |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1925 року скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю, Віленскі ўнівэрсытэт. Служыў вікарыем у Даўгелішках, Пружане, Зьдзецеле, Сьвянцянах, Відзах, Лідзе (1927—1929[1]), Беластоку, Далёкіх[2] (1930—1931[3]), Ваўкавыску (1931—1936[3]), Старых Троках, Новай Вілейцы (1937—1938[3]), Велюцянах(lt).
У 1938—1939 у Вялікабрытаніі, сьвятар у турме Манчэстэру. Па Другой сусьветнай вайне — у ЗША. У 1951 скончыў курс паліталёгіі ў Фордгэмскім унівэрсытэце (Нью-Ёрк), доктар філязофіі. У 1957—1967 выкладаў ва ўнівэрсытэце, ксяндзом летувіскае парафіі ў Путнэме. З 1970 року ў Беластоку.
Бібліяграфія
рэдагаваць- «Bractwa trzeźwości w diecezji żmudzkiej w latach 1858—1864» (Братэрствы цьвярозасьці ў Жамойцкай дыяцэзіі ў 1858—1864 роках; Вільня, 1935, доктарская дысэртацыя)
- «Seven centuries of Lithuanian resistance to Teutonic agression» (Сем стагодзьдзяў літоўскага змаганьня з тэўтонскай агрэсіяй; Нью-Ёрк, 1945)
- «Katalikiškoji Lietuva» (Каталіцкая Летува; Чыкага, 1946)
- «Two worlds» (Нью-Ёрк, 1964)
- «Shadow and substance: the words and the deeds of communism» (Нью-Ёрк, 1965)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Jan Fibek. (5 лютага 2010) Lida, miasto (пол.) Radzima.net Праверана 7 студзеня 2012 г.
- ^ Маракоў, Леанід. Святыні Беларусі, што згадваюцца ў даведніку, і святары, якія ў іх служылі Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі. 1917—1964. Даведнікі пісьменніка, гісторыка, энцыклапедыста Леаніда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі». Праверана 7 студзеня 2012 г.
- ^ а б в Ks. Kazimierz Gieczys — proboszcz parafii Dalekie (1930-1931) (пол.) Bohiń Праверана 7 студзеня 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Wikipedia. Lietuvos teologai: Petras Skarga, Martynas Mavydas, Juozas Lomanas, Jeronimas Stroinovskis, Helmutas Arnaius, Juozas Bakys, Antanas Maceina, Jonas Šepetys, Levas Karsavinas, Kazimieras Steponas Šaulys, Adomas Dambrauskas-Jakštas, Maironis. — Books LLC, 2011. — 50 с. — (Wiki Series). — ISBN 978-1232981008