Кавалёў Рог
Кавалёў Рог[1] — пасёлак у Беларусі, на рацэ Чачора. Уваходзіць у склад Аторскага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 42 чал. (2004). Знаходзіцца за 1 км на захад ад места Чачэрск, за 38 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 66 км ад Гомелю. На захад мэліярацыйны канал.
Кавалёў Рог | |
Першыя згадкі: | XX ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Чачэрскі |
Сельсавет: | Аторскі |
Насельніцтва: | 42 чал. (2004) |
Тэлефонны код: | +375 2339 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°55′19″ пн. ш. 30°53′18″ у. д. / 52.92194° пн. ш. 30.88833° у. д.Каардынаты: 52°55′19″ пн. ш. 30°53′18″ у. д. / 52.92194° пн. ш. 30.88833° у. д. |
Кавалёў Рог на мапе Беларусі Кавалёў Рог |
Гісторыя
рэдагавацьЗаснаваны ў пачатку XX стагодзьдзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найбольш актыўная забудова вялася ў 1920-я гады. У 1926 годзе ў Аторскім сельсавеце Чачэрскага раёну Гомельскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас. 14 жыхароў загінулі на франтох нямецка-савецкай вайны. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «Сьцяг камунізму» (цэнтар вёска Отар). 1 сьнежня 2009 году сельсавет, у які ўваходзіць пасёлак, перайменаваны з Чачэрскага ў Аторскі[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1926 — 22 двары, 105 жыхароў; 1959 — 169 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 24 гаспадаркі, 42 жыхары[3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ «О переименовании Чечерского сельсовета Чечерского района». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 291 (рас.)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 490
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 490