Зямлярыйка роўназубая
Зямлярыйка роўназубая (Sorex isodon) — жывёла клясы сысуноў атрада мошкаедных сямейства зямлярыйкавых.
Зямлярыйка роўназубая | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Надатрад | Ляўразыятэрыі (Laurasiatheria) |
Атрад | Мошкаедныя (Eulipotyphla) |
Сямейства | Зямлярыйкавыя (Soricidae) |
Род | Зямлярыйка (Sorex) |
Від | Зямлярыйка роўназубая |
Бінамінальная намэнклятура | |
Sorex isodon Turov, 1924 | |
Арэал | |
Распаўсюджваньне
рэдагавацьСустракаецца ў паўночнай Эўропі (Беларусь, Нарвэгія, Фінляндыя, Швэцыя) і паўночнай Азіі (Казахстан, Карэя, Кітай, Манголія, Расія). Сустракаецца ў хмызьняках, лесе, тайзе, далінах рэк, лесастэпе, на палях.
Вонкавы выгляд
рэдагавацьЯго даўжыня складае 59–83 мм, даўжыня хваста 43–52 мм, маса 7–15 г. Верх цёмна-карычневы летам і чорна-буры зімой, ніз шэра-карычневы і нязначна кантрастуе з верхам, хвост таксама толькі невыразна двухколерны.
Лад жыцьця
рэдагавацьСілкуецца бесхрыбетнымі, асабліва дажджавымі чарвякамі, лічынкамі двукрылых і павукападобнымі; расьлінны матэрыял здабываецца вельмі рэдка. Самкі могуць размнажацца тры разы на год. У прыплодзе ад пяці да васьмі маладых жывёл. Працягласьць жыцьця складае ад года да паўтара года. Асноўная прычына смерці - сціраньне зубоў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |