Зямлярыйка (Sorex) — род жывёлаў клясы сысуноў атрада мошкаедных сямейства зямлярыйкавых. Усяго налічваецца 89 відаў.

Зямлярыйка
Зямлярыйка звычайная
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
КлясаСысуны (Mammalia)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
НадатрадЛяўразыятэрыі (Laurasiatheria)
АтрадМошкаедныя (Eulipotyphla)
СямействаЗямлярыйкавыя (Soricidae)
РодЗямлярыйка
Бінамінальная намэнклятура
Sorex Linnaeus, 1758

Распаўсюджваньне

рэдагаваць

Сустракаецца ў Эўропі, Паўночнай Амэрыцы, Азіі. Жывуць у розных месцах пражываньня, але, як правіла, аддаюць перавагу вільготным месцам.

Вонкавы выгляд

рэдагаваць

Яго даўжыня складае 46–100 мм, даўжыня хваста ≈ 50–80% даўжыні цела, 25–82 мм, маса 2.1–18 г. Вочы маленькія, а вушы ледзь тырчаць з поўсьці. Насавая частка галавы выцягнутая ў рухомы хабаток. У дарослых жывёл хвост часта голы. Іх зубы маюць чырвоныя кончыкі.

Лад жыцьця

рэдагаваць

Сілкуецца бесхрыбетнымі. Яны вельмі пладавітыя; самка можа нараджаць да дзесяці малых некалькі разоў на год пасля пэрыяду цяжарнасьці ў некалькі тыдняў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Ronald M. Nowak: Walker's Mammals of the World. The Johns Hopkins University Press, 1999, ISBN 0-8018-5789-9.  (анг.)