Зыгмунд Фройд (па-нямецку: Sigmund Freud; 6 траўня 1856, Пршыбар, Чэхія — 23 верасьня 1939, Лёндан) — аўстрыйскі псыхіятар, заснавальнік школы псыхааналізу ў псыхалёгіі — кірунку, які прытрымліваўся тэорыі, згодна зь якой значная частка паводзінаў чалавека вызначаецца бесьсьвядомымі матывамі з прыхаваным сэксуальным падтэкстам.

Зыгмунд Фройд
па-нямецку: Sigmund Freud
Дата нараджэньня 6 траўня 1856(1856-05-06)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня Фрайбэрг, Аўстра-Вугоршчына (цяпер Пршыбар, Чэхія)
Дата сьмерці 23 верасьня 1939(1939-09-23)[4][2][1][…] (83 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці рак гартані[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы Венскі ўнівэрсытэт
Занятак псіхааналітык, нэўроляг, эсэіст
Навуковая сфэра нэўралёгія, філязофія, псыхіятрыя, псыхалёгія, псыхатэрапія, псыхааналіз, літаратура
Месца працы
Вядомы як аўстрыйскі псыхіятар і заснавальнік псыхааналітычнай школы
Сябра ў Лёнданскае каралеўскае таварыства
Навуковая ступень доктар навук
Аказалі ўплыў Ёзэф Брэер, Жан Мартэн Шарко, Чарлз Дарвін, Фёдар Дастаеўскі, Ёган Вольфганг фон Гётэ, Эрнст Гекель, Эдуард фон Гартман, Джон Джэксан, Імануіл Кант, Юліюс фон Маер, Фрыдрых Ніцшэ, Ўільям Шэксьпір, Артур Шапэнгаўэр, Сафокл, Енс Якабсэн
Вучні Альфрэд Адлер[d] і Henri Flournoy[d][8]
Бацька Jacob Freud[d][9][10]
Маці Амалія Натансон Фрэйд[d][10]
Дзеці Ганна Фройд[10], Эрнст Фрэйд[d][10], Martin Freud[d][10][9], Oliver Freud[d][10], Sophie Freud[d][10] і Mathilde Freud[d][10]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Раньнія гады

рэдагаваць

Зыгмунд Фройд нарадзіўся ў сям’і галіцыйскіх габрэяў. Яго бацьку, Якаву, быў 41 год, ён меў двух дзяцей ад папярэдняга шлюбу. Маці Зыгмунда, Амаліі Натансон, трэцяй жонцы Якава, быў 21 год. У 1860 годзе сям’я Фройда ў зьвязку зь цяжкім матэрыяльным становішчам перабралася ў Вену. У 9-гадовым веку Фройд паступіў у гімназію Спэрл (сярэднюю школу), дзе быў адным з найлепшых вучняў, і з адзнакай скончыў яе ў 17 гадоў.

Пасьля заканчэньня гімназіі Фройд жадаў зрабіць вайсковую ці палітычную кар’еру, але ў выніку антысэміцкіх настрояў і матэрыяльных цяжкасьцяў ягоныя амбіцыі былі перачыркнутыя.

У 17 гадоў, увосені 1873 году, паступіў на мэдычнае аддзяленьне Венскага ўнівэрсытэту. З 1876 па 1882 год працаваў у лябараторыі псыхалёгіі Эрнста Бруке, дзе вывучаў гісталёгію нэрвовых вузаў. У 1881 годзе ён з адзнакай здаў выпускныя іспыты й атрымаў ступень доктара мэдыцыны.

У сакавіку 1876 году Фройд пад кіраўніцтвам прафэсара Карла Клаўса дасьледваў плоцевае жыцьцё вугра. У прыватнасьці, вывучаў наяўнасьць насеньнікаў у самца вугра. Гэта была ягоная першая навуковая работа. У 1884 годзе вынайшаў мэтад афарбоўваньня нэрвовых шляхоў хлярыдам золата, але гэты спосаб быў прызнаны недасканалым.

Даросласьць

рэдагаваць

У 1882 годзе Фройд прыступіў да мэдычнае практыцы. Навуковыя цікавасьці прывялі яго ў галоўную лякарню Вены, дзе ён пачаў дасьледваньні ў Інстытуце цэрэбральнае анатоміі.

У пачатку 1880-х гадоў зьблізіўся зь Ёзэфам Брэерам і Жанам Мартэнам Шарко, якія аказалі вялізарны ўплыў на ягоную навуковую дзейнасьць.

У 1886 годзе Фройд пабраўся шлюбам з Мартай Бэрнэйс. Пазьней у іх нарадзілася шасьцёра дзяцей — Матыльда (1887—1978), Жан Мартын (1889—1967, названы ў гонар Шарко), Олівэр (1891—1969), Эрнст (1892—1970), Сафія (1893—1920) і Ганна (1895—1982). Якраз Ганна Фройд стала бацькавай наступніцай, заснавала дзіцячы псыхааналіз, сыстэматызавала й распрацавала псыхааналітычную тэорыю, унесла значны ўклад у тэорыю й практыку псыхааналізу ў сваіх работах.

У 1891 годзе была выдадзеная работа Фройда «Пра афазію», у якой ён, у прыватнасьці, упершыню выступіў з арґумэнтаванай крытыкай агульнапрынятае канцэпцыі лякалізацыі функцыяў мозґу ў пэўных ягоных цэнтрах і прапанаваў альтэрнатыўны функцыянальна-генэтычны падыход да вывучэньня псыхікі й ейных фізыялягічных мэханізмах. У артыкуле «Ахоўныя нэрвапсыхозы» (1894) і рабоце «Дасьледваньне гістэрыі» (1895, сумесна з І. Брэерам) было засьведчана, што існуе зваротнае ўзьдзеяньне псыхічнае паталёгіі на фізыялягічныя працэсы й залежнасьць саматычных сымптомаў ад эмацыйнага стану спалечніка.

З пачатку XX стагодзьдзя пачынае выпускаць асноўныя навуковыя працы:

  • «Тлумачэньне сьненьняў» (1900)
  • «Псыхапаталёгія штодзённага жыцьця» (1901)
  • «Адзін раньні ўспамін Леанарда да Вінчы» (1910)
  • «Татэм і табу» (1913)
  • «Лекцыі па ўводзінах у псыхааналіз» (1916—1917)
  • «Па той бок прынцыпу асалоды» (1920)
  • «Псыхалёгія масаў і аналіз чалавечага „Я“» (1921)
  • «Я й Яно» (1923)

Па-беларуску выдадзеная праца Зыгмунда Фройда «Дыскамфорт ад культуры» — Менск, 2001.

У 1923 годзе ў Фройда выяўлены рак паднябеньня. Навуковец перанёс 33 пакутлівыя апэрацыі, але парцягваў працаваць да апошніх дзён жыцьця. У 1930 годзе Фройд стаў ляўрэатам прэміі Ґётэ.

Апошнія гады жыцьця

рэдагаваць

У 1938 годзе, пасьля далучэньня Аўстрыі да Нямеччыны й наступаваных за гэтым перасьледваньняў габрэяў з боку нацыстаў, становішча Фройда значна ўскладнілася. Пасьля арышту дачкі Ганны й допыту ў гестапо, Фройд прыняў рашэньне пакінуць Трэці райх. Аднак улады не сьпяшаліся выпускаць яго з краіны. Ён быў вымушаны ня толькі падпісаць абразьлівую ўдзячнасьць гестапо «за шэраг добрых паслугаў», але й выплаціць ураду неслыханы «выкуп» у 4000 даляраў за права пакінуць Нямеччыну. У многім дзякуючы клопатам і сувязям прынцэсы грэцкае й дацкае Мары Банапарт — спалечніцы й вучаніцы Фройда — ён здолеў захаваць жыцьцё й разам з жонкай і дачкой эміграваць у Лёндан. Дзьве сястры Фройда былі сасланыя ў канцэнтрацыйны лягер, дзе загінулі ў 1942 годзе.

Празь нясьцерпныя пакуты ад раку падзі, выкліканага паленьня, у 1939 годзе ён папрасіў свайго лекара й сябра Макса Шура дапамагчы яму зьдзейсьніць эўтаназію, ідэя якое была ў той час дастаткова папулярнай. Той даў яму патройную дозу марфіну, ад якое Фройд памёр 23 верасьня ў веку 83 гадоў.

Нараджэньне псыхааналізу

рэдагаваць

Гісторыя псыхааналізу бярэ свой пачатак у 1890-х гадах у Вене, калі Зыгмунд Фройд працаваў над распрацоўкай эфэктыўнага спосабу лячэньня нэўратычных і гістэрычных захворваньняў. Некалькі раней Фройд сутыкнуўся з тым, што частка разумовых працэсаў не ўсьведамлялася ім як вынік ягоных нэўралягічных кансультацыяў у дзіцячым шпіталі, і пры гэтым ён выявіў, што ў многіх дзяцей, якія маюць разладжаньні маўленчых функцыяў, няма арганічных прычынаў для ўзьнікненьня дадзеных сымптомаў. Пазьней у 1885 годзе Фройд праходзіў стажыроўку ў клініцы Сальпэтрыер пад кіраўніцтвам францускагам нэўроляга й псыхіятара Жана Мартэна Шарко, які зрабіў на яго мацнейшы ўплыў. Шарко зьвярнуў увагу на тое, што ягоныя спалечніцы часта пакутвалі ад такіх саматычных захворваньняў, як паралюшы, невідучасьць, пухліны, пры гэтым ня мелі ніякіх характэрных у такіх выпадках арганічных парушэньняў. Да работы Шарко лічылася, што жанчыны з гістэрычнымі прызнакамі мелі блукальную маціцу (hystera па-грэцкі азначае «маціца»), але Фройд устанавіў, што ў мужчынаў таксама маглі ўзьнікаць падобныя псыхасаматычныя сымптомы. Фройд таксама азнаёміўся з экспэрымэнтамі ў вобласьці лячэньня гістэрыі, якія праводзіліся ягоным настаўнікам і калегай Ёзэфам Брэеерам. Гэтае лячэньне ўяўляла сабой спалучэньне гіпнозу й катарсісу, і пазьней падобныя гэтаму мэтаду працэсы разрадкі эмоцыяў атрымалі назву «абрэакцыя».

Нягледзячы на тое, што большасьць навукоўцаў лічылі сьненьні альбо наборам мэханічных успамінаў пра мінулы дзень, альбо бессэнсоўным наборам фантастычных вобразаў, Фройд разьвіваў пункт гледжаньня іншых дасьледчыкаў пра тое, што сьненьне ёсьць зашыфраваным паведамленьнем. Аналізаваў асацыяцыі, якія ўзьнікаюць у хворых у зьвязку з той ці іншай дэтальлю сьненьня, Фройд рабіў выснову пра этыялёгію разладжаньня. Пасьля ўсьведамленьня паходжаньня свайго захворваньня, спалечнікі, як правіла, вылечваліся.

У маладосьці Фройд зацікавіўся гіпнозам і ягоным дастасаваньнем для аказаньня дапамогі душэўнахворым. Пазьней ён адмовіўся ад гіпнозу, зьмяніў яго на мэтад вольных асацыяцыяў і аналіз сьненьняў. Гэтыя мэтады сталі асновай псыхааналізу. Фройд таксама цікавіўся тым, што ён назваў гістэрыяй, а ў цяперашні час вядома як канвэрсіўны сындром.

Упершыню тэрмін «псыхааналіз» быў ужыты Фройдам на францускай мове 30 сакавіка 1896 году ў апублікаваным ім у Нэўралягічным Часопісу артыкуле пра этыялёгію нэўрозаў. У 1900 годзе ён выпускае сваю першую самастойную работу «Тлумачэньне сьненьяў», якая прысьвечаная аналізу нэўрозаў з дапамогай вывучэньня сьненьняў аналізанта. З правядзеньням дасьледваньняў з выкарыстаньнем мэтаду вольных асацыяцыяў, ён прыйшоў да высновы, што крыніцай нэўрозаў большасьці аналізантаў ёсьць прыгнечаных сэксуальных жаданьнях (лібіда). Пры парушэньні разьвіцьця лібіда (напрыклад пры фіксацыі на маці — Эдыпавы комплекс) яно ня можа быць здаволеным і праяўляецца ў выглядзе сымптомаў псыхічнага захворваньня. Таксама нездаволенае цяга можа быць перанакіраваная на несэксуальныя мэты (сублімацыя). У адпаведнасьці з гэтай канцэпцыяй праяўленьне прыгнечаных сэксуальных жаданьняў могуць быць знойдзеныя ня толькі ў сьненьнях і нэўрозах, але таксама ў літаратуры й мастацтве (а таксама ў іншых параджэньнях чалавечае сьвядомасьці).

Беларускія пераклады

рэдагаваць
  • Дыскамфорт ад культуры / Зыгмунд Фройд. — Мн. : Энцыклапедыкс, 2001. — 98, [1] с. — (Серыя «Галерэя чалавечай думкі»).
  1. ^ а б Sigmund Freud // KulturNav (анг.) — 2015.
  2. ^ а б Sigmund Freud // Нацыянальны музэй Швэцыі — 1792.
  3. ^ Sigmund Freud // RKDartists (нід.)
  4. ^ Фрейд Зигмунд // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  5. ^ http://www.tandfonline.com/doi/full/10.1080/10481885.2014.911601
  6. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  7. ^ Freud, Sigmund, 1856-1939 // Olomouc City Library regional database (чэс.)
  8. ^ https://hls-dhs-dss.ch/de/articles/045697/2007-04-18/
  9. ^ а б Lundy D. R. Professor Sigmund Freud // The Peerage (анг.)
  10. ^ а б в г д е ё ж Kindred Britain

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць