Згарда
Зга́рда[2] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 7 кілямэтраў на ўсход ад Воршы і за 3 кілямэтры на поўдзень ад аўтадарогі Ворша — Дуброўна — М1 (Р22). Згарда ўваходзіць у склад Крапівенскага сельсавету.
Згарда | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Аршанскі |
Сельсавет: | Крапівенскі |
Плошча: | 0,6 км² |
Насельніцтва (2010) | |
колькасьць: | 32 чал. |
шчыльнасьць: | 53,33 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 216 |
Паштовы індэкс: | 211021[1] |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°29′42″ пн. ш. 30°34′25″ у. д. / 54.495° пн. ш. 30.57361° у. д.Каардынаты: 54°29′42″ пн. ш. 30°34′25″ у. д. / 54.495° пн. ш. 30.57361° у. д. |
± Згарда |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1676 годзе згадваецца як маёнтак у Аршанскім павеце ВКЛ[3]. Згарда Аршанскага павету пазначаная на мапе 1790 году. Гэта было звычайнае сельскае паселішча. Зямля належала царкве. У 19 стагодзьдзі — пачатку 20 стагодзьдзя ўваходзіла ў склад Пагляёўскай воласьці Горацкага павету[4]. Належала Мянжынскім[4]. У 1879 годзе ўзгадваецца хлебазапасная крама[4]. У 1905 годзе сяляне скардзіліся цару на эксплюатацыю панамі[4]. У 1910 годзе вёска мела 551 дзесяціну зямлі, у тым ліку 22 дзесяціны леса[4]. У чэрвені 1944 году гітлераўцы спалілі вёску і забілі 8 жыхароў[4]. Паводле стану на 1 студзеня 1998 году 64 жыхары[4]. Магіла палкоўніка В. А. Курмінскага, які загінуў у ліпені 1941 году[4].
Насельніцтва
рэдагавацьДынаміка насельніцтва наступная[4]:
- 1898 год — каля 140 жыхароў
- 1910 год — 313 жыхароў
- 1940 год — 172 жыхары
- 1998 год — 64 жыхары
- 1999 год — 59 жыхароў
- 2010 год — 32 жыхары
Славутасьці
рэдагаваць- Магіла палкоўніка Веніаміна Курмінскага. Загінуў у ліпені 1941 году.[5] У 1973 годзе на магіле пастаўлены абэліск.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
- ^ LVIA, f. 11, ap. 1, b. 747
- ^ а б в г д е ё ж з Згарда // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Оршы і Аршанскага р-на. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БелЭн, 2000. С. 500.
- ^ Казанцев В. Ю. «Восемнадцатая дивизия». Казань, Таткнигоиздат, 1968.
Літаратура
рэдагаваць- Згарда (№ 261) / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1985. — Т. Віцебская вобласьць. — С. 107.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Оршы і Аршанскага р-на. У 2 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БелЭн, 1999. — 384 с.: іл. ISBN 985-11-0156-7. С. 500.
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2018. — 696 с.: іл. ISBN 978-985-11-1062-5. С. 122.