Збойск
Збойск[1] — вёска ў Беларусі, у складзе Івейскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Збойск лац. Zbojsk | |
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Івейскі |
Насельніцтва: | 31 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
СААТА: | 4229813055 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°52′17″ пн. ш. 25°45′44″ у. д. / 53.87139° пн. ш. 25.76222° у. д.Каардынаты: 53°52′17″ пн. ш. 25°45′44″ у. д. / 53.87139° пн. ш. 25.76222° у. д. |
± Збойск |
Гісторыя
рэдагавацьПаводле пісьмовых крыніц вядома з XVI стагодзьдзя. У 1598 годзе сяло, 36 дымоў, 15 валок зямлі, цэнтар войтаўства ў Ашмянскім павеце. У складзе маёнтку Іўе. У 1634 годзе 38 дымоў, 14 валок зямлі.
У 1861 годзе 60 рэвіскіх душ, адносілася да маёнтка Іўе Замойскіх. У канцы XIX стагодзьдзя у складзе Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Паводле перапісу 1897 году, 30 двароў, 199 жыхароў. У 1905 годзе сяло, 203 жыхары, 269 дзесяцін зямлі. Частка насельніцтва займалася сплавам лесу па Нёмане. Побач знаходзілася сядзіба графа Замойскага, 11 жыхароў. У 1909 годзе 28 двароў, 239 жыхароў.
У 1921—1939 гг. у Івейскай гміне Валожынскага, затым Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 36 двароў, 208 жыхароў.
З 12 кастрычніка 1940 году вёска Вялікі Збойск (34 двары, 217 жыхароў) і хутар Малы Збойск (4 двары, 35 жыхароў) у Старчаняцкім сельсавеце Івейскага раёну. З канца чэрвеня 1941 году да 8 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. У чэрвені 1942 г. партызаны разграмілі тут варожы гарнізон.
У 1950 г. арганізаваны калгас імя Ф. Энгельса. З 2 сьнежня 1961 году ў Івейскім пасялковым, пасьля сельскім Савеце. У 1970 г. 211 жыхароў. Пасьля ў Морынскім сельсавеце і калгасе «Прынёманскі». Працавала крама. У 1999 г. 36 двароў, 74 жыхары. 18 красавіка 2017 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Морынскага ў склад Івейскага сельсавету[2].
Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю з правам адсяленьня.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 31 чалавек
- 1999 год — 74 чалавекі
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьУ раёне вёскі Збойск, у пойменнай і прыпойменнай зонах ракі Нёман знаходзіцца 10 безыменных пойменных і старычных азёраў.[3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 232
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. №245
- ^ Збойск, 10 азёраў.(недаступная спасылка) Сайт antfish.com
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Збойск, Віртуальная івейшчына