Недаяда́ньне — агульны тэрмін, які аб’ядноўвае шэраг станаў, выкліканых недастатковым ці неадэкватным харчаваньнем. Як правіла, гаворка ідзе менавіта пра недахоп прадуктаў харчаваньня ў рацыёне, радзей — пра парушэньне страваваньня і ўсмоктваньня ў страўнікава-кішачным тракце ці залішняй страце пажыўных рэчываў. Недаяданьне, якое доўжыцца працяглы час, можа прывесьці да высільваньня.

Аранжавая стужка — сымбаль недаяданьня

Недаяданьне, як недахоп пажыўных рэчываў для падтрыманьня нармальнага функцыянаваньня арганізма, звычайна звязана зь беднасьцю ў неразьвітых краінах. Аднак парушэньні харчаваньня, як больш агульны тэрмін, у прыватнасьці нерацыянальнае харчаваньне, назіраюцца і ў разьвітых краінах, праяўляючыся ў растучым адсотку людзей з залішняй масай цела.

Пры недаяданьні назіраецца дэфіцыт энэргетычнай каштоўнасьці ежы (колькасьці калёрыяў), таксама чалавеку можа не хапаць бялкоў, вітамінаў, мікраэлемэнтаў. Такія парушэньні ўва ўжытку абазначаюць іншымі тэрмінамі, напрыклад, авітамінозам, ці яшчэ больш вузкімі, якія пазначаюць выяўленую клінічную карціну недахопу пэўных пажыўных рэчываў. Як прыклад можна прывесьці цынгу пры дэфіцыце вітаміну С. Адсутнасьць груднога гадаваньня можа спрыяць шэрагу інфэкцыйных захворваньняў сярод дзяцей, як то гастраэнтэрыт, пнэўманія, малярыя і адзёр[1]. Бялкова-энэргетычная недастатковасьць можа разьвіцца да алімэнтарнага маразму, пры недахопе бялку і калёрыяў, і дыстрафіі, пры недахопу толькі бялку[2]. Падчас цяжарнасьці, у сувязі з павелічэньнем патрэбаў арганізма сілкаваць ня толькі сябе, але і арганізму плоду, можа назірацца дэфіцыт пажыўных мікраэлемэнтаў[3].

На 2015 год 793 мільёнаў чалавек недаядала, што складае 13% ад агульнай колькасьці насельніцтва[4]. Такім чынам, назіраецца памяншэньне ў адсоткавым значэньні, аднак не абсалютным, то бок у 1990 годзе ад недаяданьня пакутвала 216 мільёнаў чалавек, што складала 23% агульнага насельніцтва[4][5]. У 2012 годзе было падлічана, што яшчэ мільярд чалавек мелі недахоп вітамінаў і мінэралаў[6]. На 2015 год, паводле ацэнак, бялкова-энэргетычная недастатковасьць харчаваньня стала чыньнікам сьмерці 323 тысячаў чалавек, што было менш за паказчык 1990 году — 510 тысяч сьмерцяў[7][8]. Іншыя дэфіцыты пажыўных рэчываў, якія ўключаюць у сябе дэфіцыт ёду і жалезадэфіцытнае малакроўе, прыводзіць да яшчэ 83 тысяч сьмерцяў штогод[7]. У 2010 годзе недаяданьне было прычынай 1,4% усіх інваліднасьцяў[6][9]. Каля траціны выпадкаў сьмерцяў сярод дзяцей, як мяркуецца, зьвязаны зь недаяданьнем, аднак сьмяротныя выпадкі рэдка афіцыйна рэгіструюць як вынік недаяданьня[6]. Недаяданьне мае большую распаўсюджанасьць у разьвіваных краінах[10]. Таксама недаяданьне больш распаўсюджана сярод жанчынаў падчас цяжарнасьці ці груднога гадаваньня, дзяцей ва ўзросьце да пяці гадоў, а таксама сталых людзей. Падставы да недаяданьня сярод сталых людзей зьвязваюць з прычыны фізычных, псыхалягічных і сацыяльных фактараў[11].

  1. ^ «Maternal, newborn, child and adolescent health». WHO.
  2. ^ Young, E.M. (2012). «Food and development». Abingdon, Oxon: Routledge. pp. 36–38. ISBN 9781135999414.
  3. ^ Arora, Mala; Konje, Justin C., eds. (2007). «Recurrent pregnancy loss» (2nd ed.). New Delhi: Jaypee Bros. Medical Publishers. ISBN 9788184480061.
  4. ^ а б «The State of Food Insecurity in the World 2015». Food and Agricultural Organization of the United Nations.
  5. ^ «Global hunger declining, but still unacceptably high International hunger targets difficult to reach». Food and Agriculture Organization of the United Nations.
  6. ^ а б в «An update of 'The Neglected Crisis of Undernutrition: Evidence for Action». Department for International Development.
  7. ^ а б GBD 2015 Mortality and Causes of Death, Collaborators. «Global, regional, and national life expectancy, all-cause mortality, and cause-specific mortality for 249 causes of death, 1980-2015: a systematic analysis for the Global Burden of Disease Study 2015». Lancet. 388 (10053): 1459–1544. doi:10.1016/s0140-6736(16)31012-1. PMC 5388903. PMID 27733281.
  8. ^ GBD 2013 Mortality and Causes of Death, Collaborators. «Global, regional, and national age-sex specific all-cause and cause-specific mortality for 240 causes of death, 1990-2013: a systematic analysis for the Global Burden of Disease Study 2013». Lancet. 385 (9963): 117–71. doi:10.1016/S0140-6736(14)61682-2. PMC 4340604. PMID 25530442.
  9. ^ Murray, CJ. «Disability-adjusted life years (DALYs) for 291 diseases and injuries in 21 regions, 1990-2010: a systematic analysis for the Global Burden of Disease Study 2010». Lancet. 380 (9859): 2197–223. doi:10.1016/S0140-6736(12)61689-4. PMID 23245608.
  10. ^ Liz Young (2002). «World Hunger Routledge Introductions to Development». p. 20. ISBN 9781134774944.
  11. ^ Ronnie A. Rosenthal, Michael E. Zenilman, Mark R. Katlic (2011). «Principles and practice of geriatric surgery» (2nd ed.). Berlin: Springer. p. 78. ISBN 9781441969996.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць