Залесьсе (Івейскі раён)

вёска ў Суботніцкім сельсавеце Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Залесьсе (Іўеўскі раён)»)

Залесьсе[1] — вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Залесьсе
лац. Zaleśsie
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Суботніцкі
Насельніцтва: 30 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231341
СААТА: 4229843071
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°5′14.798″ пн. ш. 25°49′44.800″ у. д. / 54.08744389° пн. ш. 25.82911111° у. д. / 54.08744389; 25.82911111Каардынаты: 54°5′14.798″ пн. ш. 25°49′44.800″ у. д. / 54.08744389° пн. ш. 25.82911111° у. д. / 54.08744389; 25.82911111
Залесьсе на мапе Беларусі ±
Залесьсе
Залесьсе
Залесьсе
Залесьсе
Залесьсе
Залесьсе

Гісторыя

рэдагаваць

У сярэдзіне XVIII стагодзьдзя фальварак Суботніцкай парафіі Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1861 г. вёска (57 рэвіскіх душ) у Жамыслаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, у складзе маёнтка Якунь памешчыцы Дмахоўскай. У 1897 г. у Суботніцкай воласьці, 41 двор, 308 жыхароў. У 1909 г. 44 двары, 295 жыхароў, якія мелі 102 галавы буйной рагатай жывелы, 41 каня, 356 дзесяцін зямлі.

У 1921 г. 25 двароў, 126 жыхароў, у складзе Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.

3 12.10.1940 г. вёска (71 двор. 370 жыхароў) і былы маёнтак (6 двароў, 25 жыхароў) у Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну. 3 25.6.1941 г. да 8.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй.

У 1950 г. арганізаваны калгас «Перамога». У 1970 г. 201 жыхар. Пасьля ў складзе калгаса «Жамыслаўль».

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 30 чалавек[2]
  • 1999 год — 53 чалавек, 31 двар
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Вынікі перапісу

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.