Залесьсе (Івейскі раён)
Залесьсе[1] — вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Залесьсе лац. Zaleśsie | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Суботніцкі |
Насельніцтва: | 30 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231341 |
СААТА: | 4229843071 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°5′14.798″ пн. ш. 25°49′44.800″ у. д. / 54.08744389° пн. ш. 25.82911111° у. д.Каардынаты: 54°5′14.798″ пн. ш. 25°49′44.800″ у. д. / 54.08744389° пн. ш. 25.82911111° у. д. |
± Залесьсе |
Гісторыя
рэдагавацьУ сярэдзіне XVIII стагодзьдзя фальварак Суботніцкай парафіі Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1861 г. вёска (57 рэвіскіх душ) у Жамыслаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, у складзе маёнтка Якунь памешчыцы Дмахоўскай. У 1897 г. у Суботніцкай воласьці, 41 двор, 308 жыхароў. У 1909 г. 44 двары, 295 жыхароў, якія мелі 102 галавы буйной рагатай жывелы, 41 каня, 356 дзесяцін зямлі.
У 1921 г. 25 двароў, 126 жыхароў, у складзе Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.
3 12.10.1940 г. вёска (71 двор. 370 жыхароў) і былы маёнтак (6 двароў, 25 жыхароў) у Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну. 3 25.6.1941 г. да 8.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй.
У 1950 г. арганізаваны калгас «Перамога». У 1970 г. 201 жыхар. Пасьля ў складзе калгаса «Жамыслаўль».
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 30 чалавек[2]
- 1999 год — 53 чалавек, 31 двар
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.