Завышша
Завы́шша[1] — вёска ў Янаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Завышша ўваходзіць у склад Махроўскага сельсавету. На ўсходзе вёскі знаходзіцца Завішчанскае возера. Вёска знаходзіцца ў пагранічнай зоне[2].
Завышша | |
трансьліт. Zavyšša | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Янаўскі |
Сельсавет: | Махроўскі |
Насельніцтва: | 201 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1652 |
Паштовы індэкс: | 225809 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°0′2″ пн. ш. 25°41′16″ у. д. / 52.00056° пн. ш. 25.68778° у. д.Каардынаты: 52°0′2″ пн. ш. 25°41′16″ у. д. / 52.00056° пн. ш. 25.68778° у. д. |
± Завышша |
Гісторыя
рэдагавацьЗавішша знаходзілася ва ўласнасьці Пуслоўскіх. Войцех Пуслоўскі (1877—1961), уладальнік вёскі, пабудаваў тут каля возера палац, вакол якога разьмясьціў парк. Будынак палацу быў з цэглы, двухпавярховы, пабудаваны чатырохкутнікам, на высокіх жылых склепах. У яго фасадзе, з выглядам на возера, было тры рызаліты, перад сярэднім былі порцікі, зь вялікім ордарам увянчаны трохкутным франтонам, абапёртым на дзьве пары іянічных калён.
Апошнім уласьнікам Завішша ў 1939 годзе быў Караль Войцех Пуслоўскі[3].
Палац быў зьнішчаны падчас Другой сусьветнай вайны. Пасьля вайны піянэры разабралі руіны на цэглу[3].
Да 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Бродніцкага сельсавету[4].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 201 чалавек
- 1999 год — 202 чалавекі
Інфраструктура
рэдагавацьНа заходнім ускрайку вёскі знаходзіцца санаторый «Алеся».
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Палацава-паркавы комплекс Пуслоўскіх — палацава-паркавы комплекс канца XIX — пачатку XX стагодзьдзя. Належаў Каралю Войцеху Пуслоўскаму (1877—1961).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 138
- ^ Пералік населеных пунктаў, размешчаных у пагранічнай зоне, Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ а б Несцярчук. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны, Менск: БЕЛТА, 2002, с. 138. ISBN 985-6302-37-4.
- ^ Решение Брестского областного Совета депутатов от 26.06.2013 № 287 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивановского района Брестской области»