Вялікі ордэр
архітэктурная дэкарацыя
(Перанакіравана з «Вялікі ордар»)
Вялікі ордэр, вялічэзны ордэр — ордэрная дэкарацыя будынку, у якой калёны ці пілястры ахопліваюць 2 і больш паверхі, у адрозьненьне ад дэкарацыі, званай малы ордэр або папавярховы ордэр, у якім на кожным паверсе разьмешчаны свой рад калён. Вялікі ордэр атрымаў распаўсюд у архітэктуры позьняга Адраджэньня[1], моду на яго ўвёў Мікелянджэлё, хоць ён эпізадычна ўжываўся і раней, з часоў Альбэрці.
Пашкоў дом: прыклад вялікага ордэру, у цэнтральнай частцы будынка калёны ўзвышаюцца на працягу 2 паверхаў |
Калізэй: прыклад малога ордэру, кожнаму паверху адпавядае свой ярус калён, да таго ж розных (у адпаведнасьці з ордэрнай супэрпазыцыяй |