Жылі-былі (тэлесэрыял)

тэлесэрыял ЗША

«Жылі-былі» (па-ангельску: Once Upon a Time) — амэрыканскі казачны драматычны тэлесэрыял, які складаецца зь сямі сэзонаў, паказаных на канале ABC з 23 кастрычніка 2011 па 18 траўня 2018. Сюжэт заснаваны на народных казках, паданьнях, папулярных заходніх творах і элемэнтах Дыснэеўскага сусьвету. Дзеяньне першых шасьці сэзонаў адбываецца ў выдуманым прыбярэжным мястэчку Сторыбруку (штат Мэн, ЗША), сёмы сэзон апавядае пра Сіетл (штат Вашынгтон) і Генры Мілза — сына галоўнай гераіні папярэдніх частак, Эмы Сўон.

Жылі-былі
Once Upon a Time
Выява лягатыпу
Жанр
Стваральнік Адам Гораўіц[d] і Эдвард Кіцыс[d]
Сцэнарыст
У ролях
Кампазытар Марк Ішэм
Краіна ЗША
Колькасьць сэзонаў 7
Колькасьць сэрыяў 156 (сьпіс сэрыяў „Жылі-былі“[d])
Мова ангельская
Вытворчасьць
Прадусар
Апэратар
  • Стывэн Фірбэрг
  • Стывэн Джэксан
  • Тоні Мірза
Мантаж
  • Джэфры Гілдру
  • Марк Голдмэн
  • Скот Келі
  • Джо Тэлбат Гол
Вытворчасьць
Месца здымак Ванкувэр
Даўжыня сэрыі 43 хв.
Трансьляцыя
Тэлеканал ABC
На экранах 23 кастрычніка 2011 —
Фармат відэа 16:9[d]
Храналёгія
Наступны Жылі-былі ў Краіне цудаў
Спасылкі
Старонка на IMDb

У 2013 року выйшаў 13-сэрыйны сьпін-оф «Жылі-былі ў Краіне цудаў», заснаваны на гісторыі галоўнай гераіні «Алесіных прыгодаў у дзівоснай краіне».

Першыя шэсьць сэзонаў апавядаюць пра падзеі ў выдуманым амэрыканскім прыбярэжным мястэчку Сторыбруку (штат Мэн), жыхары якога — героі розных казак, перанесеныя ў рэальны сьвет Злой каралевай Рэджынай (Лана Парыльля) і пазбаўленыя памяці. Закляцьце для пераносу стварыў для Каралевы Румпэльштыльцхен (Робэрт Карлайл). Жыхары Сторыбруку, дзе Рэджына стала мэрам, 28 гадоў жылі ў няведаньні і не старэючы, пакуль у іхнім мястэчку не зьявілася маладая жанчына Эма Сўон (Джэніфэр Морысан) — дачка Беласьнежкі і Прыгожага прынца. Бацькі адаслалі яе ў рэальны сьвет немаўлём яшчэ да пачатку дзеяньня закляцьця, і цяпер яна — адзіная, хто можа спыніць дзеяньне пракляцьця і вярнуць казачным пэрсанажам памяць. Эме дапамагае ў гэтым ейны сын Генры (Джарэд Гілмар), ад якога яна адмовілася пасьля родаў, і цяпер ён жыве ў Сторыбруку, усынаўлёны мэрам Рэджынай, што ўскладняе сытуацыю. Загадку Сторыбруку ён разгадвае з дапамогай кнігі «Жылі-былі», якая дапаможа жыхарам Сторыбруку зьняць праклён.

У сёмым сэзоне дарослы Генры (Эндру Джэймз Ўэст) з Рэджынаю, капітанам Крукам (Колін О’Донаг’ю) з Каралеўства жаданьняў і Румпэльштыльцхенам апынаюцца ў прадмесьці Сіетлу Гіпэрыёнскія Вышыні, куды праз новае закляцьце трапляюць пэрсанажы зь іншага каралеўства. Каб вярнуць сваёй сям’і ўспаміны, Люсі (Элісан Фэрнандэс) мусіць пераканаць бацькоў, Генры і Папялушку (Даня Рамірэс), у казачнай прыродзе Гіпэрыёнскіх Вышыняў, якім у гэты час пагражаюць розныя антаганісты.

У кожнай з сэрыяй раскрываюцца кавалкі біяграфіяў казачных пэрсанажаў, зь якіх паступова складваецца поўная карціна падзеяў і сувязь з падзеямі да закляцьця ды ягоных наступстваў. Другая сюжэтная лінія апісвае падзеі ў нашыя дні і ў нашым сьвеце, якія чымсьці пераклікаюцца з казачным сьветам, аднак зь іншымі наступствамі.

1-ы сэзон

рэдагаваць

Першы сэзон выйшаў на экраны 23 кастрычніка 2011 року. Злая каралева зьяўляецца на вясельле да Беласьнежкі і Прыгожага прынца, каб паведаміць, што нашле на ўсіх закляцьце, пасьля якога авалодае ўсім казачным каралеўствам. У выніку большасьць казачных пэрсанажаў апынаюцца ў мястэчку Сторыбруку, забываюць сваё ранейшае жыцьцё і жывуць бяз сувязі з вонкавым сьветам. На свой 28-ы дзень нараджэньня Эма Сўон, дачка Беласьнежкі і Прыгожага прынца, даведваецца пра Сторыбрук ад свайго біялягічнага сына Генры Мілза, які прывозіць яе туды з надзеяй зьняць закляцьце, накладзенае на мястэчка ягонай мачыхай Рэджынай.

2-і сэзон

рэдагаваць

Другі сэзон выйшаў на экраны 30 верасьня 2012 року. Хоць Эма і зьняла праклён, пэрсанажы не вярнуліся ў казачны сьвет і мусяць жыць з падвойнай ідэнтычнасьцю. Містэр Голд прыцягнуў на Сторыбрук магію, у выніку чаго лёсы двух сусьветаў пераплятаюцца, зьяўляюцца новыя пагрозы ў асобах капітана Крука (Колін О’Донаг’ю), Рэджынінай маці Коры (Барбара Гершы), яна ж Чырвенная каралева з «Алесіных прыгодаў у дзівоснай краіне», а таксама змрочных агентаў з рэальнага сьвету, якія спрабуюць зьнішчыць магію.

3-і сэзон

рэдагаваць

Трэці сэзон выйшаў на экраны 29 верасьня 2013 року і быў падзелены на дзьве часткі, якія трансьляваліся ў верасьні-сьнежні 2013 і сакавіку-траўні 2014 адпаведна. У першай частцы галоўныя пэрсанажы выпраўляюцца ў Небыляндыю на ўратаваньне Генры, выкрадзенага Пітэрам Пэнам (Робі Кэй) дзеля таго, каб здабыць сабе «Сэрца найвярнейшага верніка». Іхняе змаганьне з Пэнам працягваецца і ў Сторыбруку, у выніку чаго першапачатковае закляцьце паварочваецца ў адваротны бок. Усе пэрсанажы вяртаюцца ў свае сусьветы, а Эма з Генры застаюцца ў Нью-Ёрку. У другой частцы пэрсанажы чароўным чынам ізноў трапляюць у адноўлены Сторыбрук, страчваючы ўспаміны пра мінулы год, і зайздросьлівая Злая вядзьмарка з Захаду (Рэбэка Мэйдэр) з Краіны Оз плянуе зьмяніць мінуўшчыну. Эма ізноў вымушаная ратаваць сваю сям’ю.

4-ы сэзон

рэдагаваць

Чацьверты сэзон выйшаў на экраны 28 верасьня 2014 року і таксама быў падзелены на дзьве часткі: верасень-сьнежань 2014 і сакавік-травень 2015. Пасьля вандровак у часе мінулага сэзону паўстае новая сюжэтная лінія з элемэнтамі гісторыі зь фільму «Замерзлая(en)». У сучасны Сторыбрук выпадкова трапляе Эльза (Джарджына Гейг) з Зачараванага лесу. Шукаючы сваю сястру Ганну (Элізабэт Лэіл) з дапамогай галоўных герояў, яны сустракаюць Сьнежную каралеву (Элізабэт Мітчэл). Тым часам Рэджына шукае аўтара кнігі «Жылі-былі», каб атрымаць для сябе шчасьлівы канец. Аднак пазьней з дапамогай Круэлы дэ Віль (Вікторыя Смэрфіт), Малефісэнты (Крыстын Баўэр ван Стратэн) і Ўрсулы (Мэрын Дангі) вяртаецца выгнаны містэр Голд, які хоча перапісаць правілы, якія сьледуюць лёсы ўсіх герояў і злачынцаў. Генры з Эмай змагаюцца за аднаўленьне рэальнасьці й ісьціны, намагаючыся не дапусьціць незваротных шкодаў. Аднак гэта прыводзіць да надзвычайнай ахвяры.

5-ы сэзон

рэдагаваць

Пяты сэзон выйшаў на экраны 27 верасьня 2015 року і зноўку быў падзелены на дзьве часткі: верасень-сьнежань 2015 і сакавік-травень 2016 рокаў. Пэрсанажы выпраўляюцца ў падарожжа ў Камэлёт, каб адшукаць чараўніка Мэрліна (Эліёт Найт) і вызваліць Эму з уладаў старажытнае цемры, якая пагражае зьнішчыць усё. Сытуацыя ўскладняецца тым, што кароль Артур (Ліам Гэрыган) вырашыў падтрымліваць балянс між сьвятлом і цемраю з дапамогай Экскалібуру і помсьлівай Зэлены. На сутыкненьні гісторыі і наканаваньня памірае Крук, і Эма ўзначальвае ратавальную выправу ў Тагасьвет, каб яго вярнуць. У час паходу яны сустракаюць душы людзей зь няскончанымі справамі і сутыкаюцца з Аідам (Грэг Герман). У спробе вярнуць парадак сярод хаосу небясьпечныя маніпуляцыі пэрсанажаў з магіяй выклікаюць завостраньне вайны сьвятла і цемры; Рэджына аддзяляецца ад сваёй злой паловы, а ў сьвеце зьяўляюцца доктар Джэкіл (Гэнк Гарыс) і містэр Гайд (Сэм Ўітўэр).

6-ы сэзон

рэдагаваць

Шосты сэзон выйшаў на экраны 25 верасьня 2016 року. Пэрсанажы мусяць абараніць Сторыбрук ад аб’яднаных сілаў містэра Гайда і вызваленай Злой каралевы. Ім таксама даводзіцца пазнаёміцца з новымі жыхарамі з Краю нерасказаных гісторыяў ды іхнімі забытымі казкамі. Так Эма даведваецца пра загадкавыя лёсы ратавальнікаў, якія былі да яе, і пра свайго папярэдніка, Аладына (Дэніз Акдэніз). Вайна між сьвятлом і цемрай працягваецца і прыводзіць да зьяўленьня стваральніцы Цёмнага закляцьця — Чорнай феі (Джэймі Мюрэй) — і да апошняе бітвы, прадказанай яшчэ да вымаўленьня пачатковага праклёну.

7-ы сэзон

рэдагаваць

Сёмы, апошні сэзон выйшаў на экраны 6 кастрычніка 2017 року. Мінулі гады, і Люсі (Элісан Фэрнандэс) зьяўляецца ў выдуманым раёне Сіетлу — Гіпэрыёнскіх Вышынях — з кнігай «Жылі-былі», шукаючы свайго бацьку Генры Мілза (Эндру Джэймз Ўэст). Насельнікі Гіпэрыёнскіх Вышыняў трапілі сюды з Новага Зачараванага лесу ў выніку дзеяньня чарговага закляцьця. Цяпер тут адбываецца канфлікт між Папялушкай (Даня Рамірэс) і Злой мачыхай (Габрыель Анвар). Два сьветы сутыкаюцца са зьяўленьнем Румпэльштыльцхена, але ў выніку ўсё сканчаецца шчасьліва для кожнага з пэрсанажаў, якія выпраўляюцца кожны ў свой сусьвет, атрымліваюць кожны асобную кнігу казак, а хтосьці прыносіць апошнюю ахвяру.

Пэрсанажы

рэдагаваць
Актор Роля
Джыніфэр Гудўін Беласьнежка / Мэры Маргарэт Бланшард Беласьнежка / Мэры Маргарэт Бланшард
Джэніфэр Морысан Эма Сўон / Збавіцельніца Эма Сўон / Збавіцельніца
Лана Парыльля Злая каралева / Рэджына Мілз Злая каралева / Рэджына Мілз
Джош Далас жабрак / Прыгожы прынц / Дэйвід Нолан жабрак / Прыгожы прынц / Дэйвід Нолан
Джарэд Гілмар Генры Мілз Генры Мілз
Рафаэль Сбардж Гаворачы Цвыркун / доктар Арчыбальд Гопэр Гаворачы Цвыркун / доктар Арчыбальд Гопэр
Джэймі Дорнан Паляўнічы / шэрыф Грэм Гамбэрт Паляўнічы / шэрыф Грэм Гамбэрт
Робэрт Карлайл Румпэльштыльцхен / Кракадзіл / пачвара / містэр Голд / ткач Румпэльштыльцхен / Кракадзіл / пачвара / містэр Голд / ткач
Эён Бэйлі Пінок’ё / Аўгуст Ўэйн Бут Пінок’ё / Аўгуст Ўэйн Бут
Эмілі дэ Рэйвін Бэль / Лэйсі Бэль / Лэйсі
Мэган Оры Чырвоны Каптурок / Шэры воўк / Рубі Чырвоны Каптурок / Шэры воўк / Рубі
Колін О’Донаг’ю Кіліян Джонз / капітан Крук / Роджэрз Кіліян Джонз / капітан Крук / Роджэрз
Майкл Рэйманд-Джэймз Бэлфаер / Ніл Кэсыдзі Бэлфаер / Ніл Кэсыдзі
Майкл Сока Ўіл Скарлет / Чырвенны ніжнік / Белы кароль Ўіл Скарлет / Чырвенны ніжнік / Белы кароль
Рэбэка Мэйдэр Зыліна / Злая вядзьмарка з Захаду / Кэлі Ўэст Зыліна / Злая вядзьмарка з Захаду / Кэлі Ўэст
Шон Магвайр Робін Гуд Робін Гуд
Эндру Джэймз Ўэст дарослы Генры Мілз дарослы Генры Мілз
Даня Рамірэс Папялушка / Джасында Відрыё Папялушка / Джасында Відрыё
Габрыель Анвар Рапунцэль / Злая мачыха / Вікторыя Бэлфры Рапунцэль / Злая мачыха / Вікторыя Бэлфры
Элісан Фэрнандэс Люсі Люсі
Мэкія Кокс Тыяна / Сабіна Тыяна / Сабіна

Вытворчасьць

рэдагаваць
 
Стыўстан (Канада), дзе адбываліся здымкі сцэнаў Сторыбруку

Ідэя «Жылі-былі» зьявілася ў Адама Гораўіца і Эдўарда Кіцыса ў 2004 року, але яны вырашылі рэалізоўваць яе толькі пасьля сканчэньня супрацоўніцтва з стваральнікамі сэрыялу «Згубленыя». Адзін з аўтараў «Згубленых», Дэйман Ліндэлаф, нават быў кансультантам пры працы над «Жылі-былі», хоць і не пазначаны ў тытрах.

Адбор актораў на ролі пачаўся з 2010 року. Здымкі адбываліся ў канадзкім Ванкувэры (Брытанская Калумбія). У якасьці Сторыбруку была абраная вёска Стыўстан па суседзтве з Рычмандам; асобныя мясьціны здымаліся ў павільёне (напрыклад, антыкварная крама містэра Голда ці гадзіньнікавая вежа).

Культурныя адсылкі

рэдагаваць

Падзеі сэрыялу разьвіваюцца ў розных мясьцінах і часах, вядомых з казак, літаратуры і фальклёру: Казачнай краіне, Краіне бяз магіі, Краіне цудаў, Фантастычнай краіне, Краіне бяз колераў, Тагасьвеце, Небыляндыі, віктарыянскай Ангельшчыне, Краіне Оз, Канзасе, Асгардзе, Ангельшчыне 1920-х, Краіне ў кнізе, Найгоршым месцы, Алімпе, Краіне нерасказаных гісторыяў, Францыі XIX стагодзьдзя, Краінай зь іншага боку люстэрка, Цёмным каралеўстве, Каралеўстве жаданьняў, Новай казачнай краіне, Краіне за мостам, Краі сьвету, Новай краіне цудаў ды іншых.

Як падзяка за супрацоўніцтва з вытворцамі «Згубленых» ў тэлесэрыяле можна заўважыць знаёмыя рэчы з названага сэрыялу: батончыкі «Apollo», авіякампаніі Oceanic Airlines і Ajira Airways, віскі «Макактчэн».

Водгукі на першы сэзон былі пераважна станоўчыя. Сэрыял атрымаў ацэнку 66 з 100 на Metacritic з «агульна прыхільнымі водгукамі»[1]. Пілётную сэрыю, якая атрымала адзнаку 4,0 ва ўзроставым дыяпазоне ад 18 да 49 гадоў, паглядзелі 13 мільёнаў гледачоў[2], што стала лідэрам сэзону ў дадзеным узроставым дыяпазоне, а таксама найпасьпяховейшым дэбютам тэлеканалу ABC за мінулыя пяць гадоў[3][4].

Наступныя тры сэрыі перадачы трымалі стабільны рэйтынг і мелі больш за 11 мільёнаў праглядаў[5][6][7]. Сэрыял заняў першае месца сярод неспартовых праграмаў у ЗША паводле колькасьці гледачоў у нядзельныя вечары[8].

Шоў задаволіла таксама і фэміністак за адлюстраваньне жанчынаў-барацьбітак[9][10][11].

Узнагароды

рэдагаваць

Тэлесэрыял навінаваўся на розныя прэміі 91 раз, але атрымаў толькі 9 узнагародаў. Сярод іх «Любімая новая тэледрама» і «Любімы злодзей» (Лана Парыльля) ад часопісу «TV Guide»[12].

У 2013 року Кіцыс і Гораўіц стварылі адгалінаваньне ад сюжэту пра Краіну цудаў Льюіса Кэрала пад назваю «Жылі-былі ў Краіне цудаў». Аднак пасьля выхаду першых 13-ці сэрыяў вытворчасьць скончылася.

  1. ^ Once Upon a Time – Season 1 Reviews, Ratings, Credits and More (анг.) Metacritic. CBS Interactive. Праверана 14 красавіка 2013 г.
  2. ^ Sunday Final Ratings: 'Once Upon A Time' Adjusted Up + Final Ratings For World Series Game 4 & Saints/Colts (анг.) TVbytheNumbers Праверана 25 кастрычніка 2011 г.
  3. ^ ABC's 'Once Upon a Time' Opens as the Season's No. 1 New Drama (анг.) TVbytheNumbers Праверана 25 кастрычніка 2011 г.
  4. ^ TV Ratings Broadcast Top 25: 'Sunday Night Football' Beaten By 'Modern Family' & 'Two and a Half Men' In Week No. 5 Among Teens and Adults 18–49 (анг.). TV by the Numbers (25 кастрычніка 2011).
  5. ^ Sunday Final Ratings: 'Cleveland Show' Adjusted Up; 'Pan Am' Adjusted Down + Unscrambled CBS Shows & 'Sunday Night Football' (анг.) TV by the Numbers Праверана 1 лістапада 2011 г.
  6. ^ TV ratings: 'Once Upon a Time' solid again Sunday, NFL scores for NBC (анг.) Zap2it Праверана 14 красавіка 2013 г. Архіўная копія ад 29 сьнежня 2012 г.
  7. ^ TV ratings: Patriots-Jets gives NBC a Sunday win, 'Once Upon a Time' steady for ABC (анг.) Zap2it Праверана 14 красавіка 2013 г. Архіўная копія ад 17 лістапада 2011 г.
  8. ^ ABC's 'Once Upon a Time' is Sunday's No. 1 Non-Sports Show (анг.) TV by the Numbers Праверана 14 красавіка 2013 г.
  9. ^ Avital Norman Nathman (17 лістапада 2011) Mom & Pop Culture: Once Upon A Remake (анг.). Bitch. Праверана 13 лютага 2012 г.
  10. ^ Genie Leslie (19 студзеня 2012) Once Upon a (Feminist) Time (анг.). Feministing. Праверана 13 лютага 2012 г.
  11. ^ Natalie Wilson (13 лістапада 2011) What a Difference a Strong Snow White Makes (анг.). Ms. Magazine blog. Праверана 26 красавіка 2012 г.
  12. ^ TV Guide Magazine Fan Favorites Awards Winners Revealed! (анг.) TV Guide Праверана 1 траўня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць