Oceanic Airlines

выдуманая авіякампанія

«Oceanic Airlines» — выдуманая авіякампанія. Часта выкарыстоўваецца ў мастацкіх фільмах і тэлесэрыялах. Ня мае ніякага дачыненьня да сапраўдных фірм «Ocean Airlines» и «Trans-Oceanic Airways». Упершыню выкарыстаная ў 1996 у фільме Executive Decision (Крытычнае рашэньне ці Загадана зьнішчыць у расейскім перакладзе).

Самалёты авіякампаніі Oceanic Airlines часьцей зьяўляюцца ў фільмах-катастрофах.

У тэлесэрыяле «Згубленыя» распавядаецца пра крушэньне рэйсу 815 «Oceanic Airlines». У сэрыяле паказаны лягатып фірмы — стылізаванае вока ці выспа. У іншых фільмах іншыя выявы.

На «афіцыйнай» інтэрнэт-старонцы Oceanic Airlines напісана, што фірма спыніла сваю дзейнасьць пасьля 25 гадоў існаваньня з-за нявысьветленага лёсу свайго самалёту рэйс 815.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Oceanic Air — «Афіцыйны» сайт «Oceanic Airlines», створаны тэлекампаніяй ABC.
  • Fly Oceanic Air — Яшчэ адзін «афіцыйны» сайт, створаны адмыслова для 4 сэзону тэлесэрыялу «Згубленыя».