Прыгажуня і пачвара
«Прыгажу́ня і Пачва́ра» (па-француску: La Belle et la Bête) — эўрапейская казка, напісаная францускім пісьменьнікам Габрыель-Сюзан Барбот дэ Вільнёў і выдадзеная ў 1740 годзе ў La Jeune Américaine et les contes marins. Ейная больш доўгая вэрсія была скарочана, перапісана й выдадзена Жан-Мары Лёпранс дэ Бамон у 1756 годзе ў Magasin des enfants для стварэньня больш пераказваймай вэрсіі.
Прыгажуня й Пачвара | |
La Belle et la Bête | |
Жанр: | казка |
---|---|
Аўтар: | Gabrielle-Suzanne de Villeneuve[d] |
Мова арыгіналу: | француская |
Казка распавядае пра гандляра, які згубіўся ў лесе, ён знайшоў палац пачвары, якая жадала забіць яго, але гандляр дамовіўся аддаць адну з сваіх дачок за сваё жыцьцё. Дачка прыйшла жыць да палацу пачвары, дзе закахаліся адзін ў аднаго, праз што пачвара ператварылася ў прынца.