Жывальт
Жывальт[1] (Жывульт[2]), Зывальт (Зевальт, Зэвэльт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Жывальт лац. Žyvalt | |
Siwald | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Sieg + Wald |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Зывальт, Зевальт, Зэвэльт, Жывульт |
Вытворныя формы | Зігвальд, Зэйвальд |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Жывальт» |
Паходжаньне
рэдагавацьЗівальд або Зевальд (Siwaldus, Sewaldus) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгел, Жыгімонт; германскія імёны Sigibot, Sigel, Sigimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[4], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Zewalt[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: p. Roman Ziwult (15 лютага 1665 году)[7]; Michała Żywalta, czesznika (13 лютага 1711 году)[8]; Roman Zywolt Budowniczy Połocki (1743 год)[9]; pana Michała Żywalta — podstolego Połockiego (20 ліпеня 1733 году)[10]; Gwalbert Zewaldt (1773 год)[11]; Jan Ziewalt (1799 год)[12]; Zewelt (1909 год)[13].
Носьбіты
рэдагаваць- Зывольд Гульдэнмунд зь Нюрнбэргу (Zywold Guldenmund z Norimberka) — жыхар Прагі, які ўпамінаецца ў 1521 годзе[14]
- Раман Янавіч Жывальт — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, будаўнічы полацкі ў 1668—1693 гадох[15]
- Міхал Жывальт — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падстолі полацкі ў 1698—1733 гадох[16]
- Станіслаў Жывульт — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, чашнік полацкі ў 1700—1710 гадох[17]
Зывальты або Зывульты (Zywalt, Zywult) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[18].
Жывульты (Żywult) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[19].
Жывалты (Żywałto) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[20].
Жывальты або Зывульты (Żywolt, Zywult) — літоўскі шляхецкі род з Полацкага ваяводзтва[21].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Жывультаўшчызна ў Полацкім ваяводзтве[22].
На 1904 год існавалі паселішчы Шэвалдоўшчынскія Фядоркі і Шэвалдоўшчынскія Пруднікі ў Парэцкім павеце Смаленскай губэрні[23].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 4. — Менск, 2016. С. 282, 807.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на З, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 199.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 242.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 26. — Витебск, 1895. С. 505.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 7. Акты Городненского гродского суда. — Вильна, 1874. С. 190.
- ^ Niesiecki K. Korona polska przy zlotej wolnosci. — Lwów, 1743. S. 766.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 7. Акты Городненского гродского суда. — Вильна, 1874. С. 292.
- ^ Kłapkowski W. Konwent Dominikanów w Sejnach // Ateneum wileńskie. R. 13, z. 2. — Wilno, 1938. S. 163.
- ^ Czadosy, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Kościół Kiemieliszki — Spis parafian 1909 (F604-1-8950)
- ^ Kronika královské Prahy a obcí sousedních. — Praha, 1904. S. 839.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 5. Ziemia połocka i województwo połockie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2018. S. 72.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 5. Ziemia połocka i województwo połockie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2018. S. 174.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 5. Ziemia połocka i województwo połockie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2018. S. 88.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 215.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 218.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 460, 464.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 12. — Warszawa, 1939. S. 346, 376.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 276.
- ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 302—303.