Зэйвальд (Жэйвэльт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Seywald
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад *Seio + Wald
Sieg + Wald
Іншыя формы
Варыянт(ы) Жэйвэльт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Зэйвальд»

Паходжаньне рэдагаваць

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Зэйвальд або Зэйвальт (Seywaldus, Seivalt) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова сай- (сей-, зей-) (імёны ліцьвінаў Шэйбар, Сайбут, Саймунт; германскія імёны Seiber, Seyboth, Seymund) паходзіць ад гоцкага saio 'вястун'[2] або ад асновы сіг- (зыг-, зег-)[3], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[4].

Носьбіты рэдагаваць

Зэйвальды (Zeywald, Zejwald, Zejwalt) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[5].

Жэйвэльты (Żejwelt) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[6].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 199.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 241.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 876.
  6. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 460.