Жмураўка

вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Жму́раўка[1] — вёска, у складзе Жмураўскага сельсавету Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі, за 7 км на поўдзень ад Рэчыцы і чыгуначнай станцыі Рэчыца (на лініі Каленкавічы — Гомель), 57 км ад Гомелю, на рацэ Дняпры, побач аўтадарога Лоеў — Рэчыца.

Жмураўка
трансьліт. Žmuraŭka
Першыя згадкі: XVIII стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Рэчыцкі
Сельсавет: Жмураўскі
Насельніцтва:
  • 1098 чал. (2019)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2340
Паштовы індэкс: 247510
СААТА: 3245838021
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°20′3″ пн. ш. 30°27′19″ у. д. / 52.33417° пн. ш. 30.45528° у. д. / 52.33417; 30.45528Каардынаты: 52°20′3″ пн. ш. 30°27′19″ у. д. / 52.33417° пн. ш. 30.45528° у. д. / 52.33417; 30.45528
Жмураўка на мапе Беларусі ±
Жмураўка
Жмураўка
Жмураўка
Жмураўка
Жмураўка
Жмураўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Упершыню згадваецца ў пісьмовых запісах пад XVIII стагодзьдзем як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва, уласнасьць казны. Пасьля Другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе адышла да Расейскай імпэрыі. У 1795 годзе 13 двароў. У 1850 годзе 24 двары, 179 чалавек. Пад 1879 годам пазначана ў Рэчыцкім царкоўным прыходзе. Паводле перапісу насельніцтва 1897 году 59 двароў, 438 чалавек. У 1908 годзе 75 двароў, 504 жыхары, у Засьпенскай воласьці Рэчыцкага павету Менскай губэрні. 8 сьнежня 1926 году ўтвораны Жмураўскі сельсавет Рэчыцкага раёну Рэчыцкай акругі (сёньня сядзіба сельсавету разьмешчаная ў суседнім Бронным). 9 чэрвеня 1927 году Жмураўка перададзеная ў склад Гомельскай акругі. 27 ліпеня 1930 году Гомельская акруга скасаваная. Ад 20 лютага 1938 году ў складзе Гомельскай вобласьці. У 1930 годзе налічвалася 154 двары, 862 чалавекі, у вёсцы былі пачатковая школа, чырвоны куток, аддзяленьне спажывецкай каапэрацыі. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Жмураўка», працавалі кузьня і рамонтна-трактарная майстэрня. Пад час Вялікай Айчыннай вайны ў баях каля вёскі 8 ліпеня 1941 году і ў лістападзе 1943 году загінулі 18 жаўнераў і партызан. У цэнтры вёскі разьмешчаная іх братэрская магіла (гісторыка-культурная каштоўнасьць). 118 ўраджэнцаў вёскі загінулі на фронце. Згодна зь перапісам 1959 году ў вёсцы жылі 1129 чалавек. У гэты час вёска ўваходзіла ў склад калгасу «40 гадоў Кастрычніка» з цэнтрам у вёсцы Броннае. Раней у вёсцы існаваў школьны стадыён, цяпер яго няма[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2010 год — 1268 жыхароў
  • 2004 год — 1362 жыхары, 539 двароў[3]
  • 1999 год — 1373 жыхары

Інфраструктура

рэдагаваць

Сёньня ў Жмураўцы працуюць сярэдняя школа, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, Жмураўскі сельскі дом культуры, аўтазапраўка. Пляніровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой з усходу далучаюцца дзьве прамалінейныя, паралельныя паміж сабой шыротныя вуліцы, перакрыжаваныя пад прамым вуглом прамалінейнай вуліцай. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу[3]. Жмураўка практычна зраслася з суседняй вёскай Казазаеўкай. У 2010 годзе існаваў праект пракладаньня вадаправоду ў Жмураўцы[4]. Шмат дамоў у Жмураўцы газыфікаваныя, галоўная дарога зь цьвёрдым пакрыцьцём[5]. Праз Жмураўку сем разоў на дзень ходзіць аўтобус «Рэчыца — Заспа» (шэсьць разоў па выходных)[6].

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 286.
  2. ^ «Кричащих» проблем в Жмуровке нет (рас.). Официальный сайт Речицкого райисполкома (22 чэрвеня 2011).
  3. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 335
  4. ^ Медведев, А. (19 жніўня 2010) Секреты жмуровского благоустройства (рас.). Официальный сайт Речицкого райисполкома.
  5. ^ Чем живут 4670 жителей Жмуровского сельсовета (рас.). Официальный сайт Речицкого райисполкома (6 кастрычніка 2016).
  6. ^ Расписание «Речица – Заспа» (рас.). Рэчыцкі раённы выканаўчы камітэт (6 красавіка 2023).