Жаробычы

былая вёска ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Жаробічы»)

Жаро́бычы[1] — былая вёска ў Беларусі, цяпер частка вёскі Слабада (Сіроцінскі сельсавет, Шумілінскі раён, Віцебская вобласьць).

Жаробычы
трансьліт. Žarobyčy
Першыя згадкі: 1563
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Шумілінскі
Сельсавет: Сіроцінскі
Вышыня: 170 м н. у. м.
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2130
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°19′29″ пн. ш. 29°45′5″ у. д. / 55.32472° пн. ш. 29.75139° у. д. / 55.32472; 29.75139Каардынаты: 55°19′29″ пн. ш. 29°45′5″ у. д. / 55.32472° пн. ш. 29.75139° у. д. / 55.32472; 29.75139
Жаробычы на мапе Беларусі ±
Жаробычы
Жаробычы
Жаробычы
Жаробычы
Жаробычы
Жаробычы

У 1939 годзе вёска аб’яднана зь вёскай Слабада, у сувязі з чым, сустракалася назва і Слабада-Жаробычы[2][3][4][5].

Гісторыя

рэдагаваць

Вядомыя паводле рукапісных гістарычных крыніцаў з 1563 году. Паводле Слоўніка геаграфічнага Каралеўства Польскага і іншых краёў славянскіх (1895)[6], Жаробычы ўваходзілі ў склад Віцебскага павету. Вёска знаходзілася за 48 вёрстаў ад Віцебску. Тут дзейнічала царква Сьвятога Ільлі. Таксама існаваў маёнтак Жаробычы, уладаньне Косаваў, які налічваў 652 дзесяціны зямлі.

Жаробычы ўваходзілі ў склад аднайменнай воласьці, адміністрацыя (валасная ўправа) якой разьмяшчалася ў вёсцы Грэбніца Сяранская. Жаробыцкая воласьць знаходзілася ў заходняй частцы Віцебскага павету. На поўначы межавала з Лосьвідзкай, на захадзе — з Храповіцкай, на паўднёвым ўсходзе — з Мышкаўскай, на поўдні — з Старасельскай валасьцямі, на захадзе — з Ловаскай воласьцю Полацкага павету. У склад воласьці ўваходзіла 135 населеных пунктаў. Тут мелася 950 сялянскіх дамоў (апроч таго, 175 дамоў належалі іншым станам), у якіх пражывала 5638 сялянаў. На 1906 год існавалі маёнтак і сяло Жаробычы[7].

Жаробычы ўваходзілі ў склад і зьяўляліся цэнтрам Жаробыцкага сельсавету.

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць
  • Царква Сьвятога прарока Ільлі

Вядомыя ўраджэнцы

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 519
  2. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 87
  3. ^ Слабада-Жаробычы(недаступная спасылка)
  4. ^ Крыніцы народжаны жыць, а паданьні — захоўваць гісторыю(недаступная спасылка) // Рэспубліка
  5. ^ Праз 67 гадоў дачка знайшла магілу бацькі, загінулага пры вызваленьні Шумілінскага раёну
  6. ^ Žerobycze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 786.
  7. ^ Жаробычы на Radzima.net