Жаркаўшчына
Жа́ркаўшчына[2] — вёска ў Сьвіслацкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Дабравольскага сельсавету.
Жаркаўшчына | |
трансьліт. Žarkaŭščyna | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Сьвіслацкі |
Сельсавет: | Дабравольскі |
Насельніцтва: | 33 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1513 |
СААТА: | 4252813021 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°52′58″ пн. ш. 24°4′32″ у. д. / 52.88278° пн. ш. 24.07556° у. д.Каардынаты: 52°52′58″ пн. ш. 24°4′32″ у. д. / 52.88278° пн. ш. 24.07556° у. д. |
± Жаркаўшчына |
Вёска разьмешчаная ў пагранічнай зоне[3].
Гісторыя
рэдагавацьУласьнікамі вёскі і яе ваколіцамі з пушчай былі Тышкевічы. Пасьля паўстаньня 1830—1831 гадоў іх вучастак пушчы быў канфіскаваны расейскай уладай і далучаны да дзяржаўных надзелаў Белавескай пушчы. Гэта адбылося з-за таго, што генэрал ВКЛ Тадэвуш Тышкевіч прымаў удзел у паўстаўньні і кіраваў усімі аддзеламі на Літве. Цяпер, каля яго маёнтку ляжыць памятны камень з надпісам на францускай мове ў яго гонар[4].
Падчас паўстаньня 1863—1864 гадоў, 21 чэрвеня 1864 году, пад Жаркаўшчынай адбылася зацятая бойка паўстанцаў пад кіраўніцтвам Ануфрыя Духінскага і Валерыя Антоні Ўрублеўскага з расейскімі войскамі[4]. Пазьней, у XIX ст. лічылася хутарам.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 33 чалавекі[1]
Славутасьці
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 313
- ^ Пералік населеных пунктаў, размешчаных у пагранічнай зоне, сайт пагранкамітэту РБ
- ^ а б в Żarkowszczyzna, kresy.pl