Дабравольскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Сьвіслацкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Дабраво́льскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Дабраволя.

Дабравольскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Дабраволя
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Сьвіслацкага раёну Беластоцкай вобласьці БССР. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ціхавольскага сельсавету[1].

2 сьнежня 1961 году да сельсавета далучана частка скасаванага Грынкоўскага сельсавету (вёскі Грынкі 1, Грынкі 2 і Грынкі 3)[2]. У 1976 годзе вёскі Грынкі 1, Грынкі 2, Грынкі 3 і хутары Клеціск перададзены ў склад Нязбодзіцкага сельсавету[3].

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 846 чалавек[4], зь іх 95,6% — беларусы[5].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. ^ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  3. ^ Рашэнні выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1975 г. і 23 лютага 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
  4. ^ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

ЛітаратураРэдагаваць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.