Жамайтукі

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Жамайтукі[1]вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Жамайтукі
лац. Žamajtuki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Суботніцкі
Насельніцтва: 12 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231341
СААТА: 4229843061
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°7′12″ пн. ш. 25°47′20″ у. д. / 54.12° пн. ш. 25.78889° у. д. / 54.12; 25.78889Каардынаты: 54°7′12″ пн. ш. 25°47′20″ у. д. / 54.12° пн. ш. 25.78889° у. д. / 54.12; 25.78889
Жамайтукі на мапе Беларусі ±
Жамайтукі
Жамайтукі
Жамайтукі
Жамайтукі
Жамайтукі
Жамайтукі

Гісторыя

рэдагаваць

У 2-й палове XIX ст. вёска ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. у складзе маёнтка Жамыслаўль памешчыцы Ўмястоўскай, 25 рэвіскіх душ. У 1897 г. 13 двароў, 80 жыхароў, у 1909 г. 12 двароў, 73 жыхары, 83 дзесяціны зямлі.

У 1921 −1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 14 двароў, 63 жыхары.

3 12.10.1940 г. вёска(15двароў, 90 жыхароў) у Жамыслаўскім сельсавеце Івейскага раёну. Падчас нямецкай акупацыі — спаленая.

У 1950 г. арганізаваны калгас «Праца». 3 1953 г. у калгас імя М.І.Калініна, з 1960 г. у саўгасе «Жамыслаўль». 3 29.4.1960 г. у Суботніцкім сельсавеце. У 1970 г. 51 жыхар. Пасьля ў складзе калгасу «Жамыслаўль».

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 12 чалавек[2]
  • 1999 год — 21 чалавек, 511 двароў
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Вынікі перапісу

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.