Жак (Хаім Якаў) Ліпшыц (па-француску: Jaques Lipchitz; 22 жніўня 1891, Друскенікі, Гарадзенская губэрня, цяпер — Аліцкі павет, Летува — 26 траўня 1973, Капры, Італія) — францускі скульптар.

Жак Ліпшыц
Amedeo Modigliani 040.jpg
Імя пры нараджэньні Хаім Якаў Ліпшыц
Дата нараджэньня 22 жніўня 1891
Месца нараджэньня Друскенікі
Дата сьмерці 26 траўня 1973 (81 год)
Месца сьмерці Капры, Італія
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак жывапіс
Навуковая сфэра скульптура
Жанры абстракцыянізм
Плынь кубізм
Мадыльяні. «Партрэт Жака Ліпшыца і яго жонкі»

ЖыцьцяпісРэдагаваць

У 1909 годзе пераехаў у Парыж, дзе вучыўся ў Школе мастацтваў і Акадэміі Жуліяна. У 1922 годзе ўступіў у мастацкую групу «Новы дух» (па-француску: L'Esprit Nouveau). У сваіх раньніх працах праявіў сябе прыхільнікам радыкальных формаў кубізму, аднак пазьней зьмякчыў цяжкія і рэзкія формы сваіх скульптураў, зрабіўшы іх больш вытанчанымі. Працаваў таксама мадэльерам мэблі і дэкаратарам.

У 1941 годзе, пасьля акупацыі Францыі нямецкімі войскамі, Ліпшыц зьбег з Парыжу ў ЗША і жыў у Нью-Ёрку, дзе яго працы знайшлі вялікае прызнаньне ў мастацкіх колах. У 1946 годзе вярнуўся ў Парыж, але неўзабаве зноў зьехаў у ЗША, у 1958 годзе атрымаў амэрыканскае грамадзянства.

Жак Ліпшыц памёр 26 траўня 1973 году на востраве Капры. Пахаваны ў Ерусаліме.

ГалерэяРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць