Ежы Папялушка
Е́жы Папялу́шка (па-польску: Jerzy Popiełuszko; 14 верасьня 1947, Акопы ў гміне Сухаволя Падляскага ваяводзтва — 19 кастрычніка 1984, каля Улацлаўку) — польскі каталіцкі сьвятар, зьвязаны з «Салідарнасьцю», капэлян працоўных. Быў забіты функцыянэрамі Службы бясьпекі (СБ). Блаславёны.
Ежы Папялушка | |
польск. Jerzy Popiełuszko | |
![]() | |
Адукацыя | Вышэйшая мэтрапаліцкая духоўная сэмінарыя ў Варшаве |
---|---|
Дзейнасьць | ксёндз і прафсаюзны дзяяч |
Сапраўднае імя | польск. Alfons Popiełuszko |
Нарадзіўся | 14 верасьня 1947[1][2][3][4][5] Акопы[d], Сухаволя, Сакольскі павет, Падляскае ваяводзтва, Польшча |
Памёр | 19 кастрычніка 1984[6][1][2][7][8][3][4][5] (37 гадоў) Улацлавак, Польская Народная Рэспубліка |
Пахаваны | магіла Ежы Папялушкі ў Варшаве і касьцёл сьвятога Станіслава Косткі |
Маці | Мар’яна Папялушка |
Узнагароды |
|
![]() |
БіяграфіяРэдагаваць
Нарадзіўся ў 1947 годзе, па некаторых сьведчаньнях, у сям’і этнічных беларусаў[9].
Скончыў духоўную сэмінарыю ў Варшаве. У 1972 годзе быў высьвячаны на сьвятара кардыналам Стэфанам Вышынскім. У час забастовак у 1980 годзе займаўся душпастырскай апекай у асяродзьдзі працаўнікоў Варшавы (спавядаў, правіў літургіі падчас страйку ў Гуце-Варшава).
Лічыўся адным з духоўных пастыраў арганізацыі «Салідарнасьць». Публічна крытыкаваў камуністычную ўладу, адкрыта выступаў у абарону правоў чалавека і захаваньня ідэалаў «Салідарнасьці» (літургіі за Бацькаўшчыну ў парафіі сьв. Станіслава Косткі ў Варшаве падчас ваеннага становішча). 19 кастрычніка 1984 году ксёндз Папялушка быў выкрадзены функцыянэрамі Службы бясьпекі, жорстка закатаваны і ўтоплены ў Вісьле.
Сёньня яго магіла знаходзіцца ля касьцёлу сьв. Станіслава Косткі ў варшаўскім раёне Жалібож.
ПамяцьРэдагаваць
Працэс бэатыфікацыі ксяндза Папялушкі афіцыйна пачаўся 8 лютага 1997 году ў касьцёле сьв. Станіслава Косткі, а дыяцэзіяльны этап працэсу скончыўся дакладна чатыры гады пазьней. Затым з 3 траўня 2001 году пачалася праца Кангрэгацыі па справах кананізацыі, якая ў 2002 годзе выдала пастанову пра сапраўднасьць працэсу. 19 сьнежня 2009 году быў аб’яўлены дэкрэт Папы Рымскага Бэнэдыкта XVI пра яго мучаніцтва[10]. Бэатыфікацыю прызначылі на 6 чэрвеня 2010 году ў Варшаве.
Фільмы пра Папялушку зьнялі: у 1988 годзе Агнешка Голанд — «Забіць сьвятара» («To Kill a Priest») і ў 2009 годзе Рафал Вячынскі — «Popiełuszko. Wolność jest w nas» («Папялушка. Свабода ўнутры нас»).
13 кастрычніка 2009 году быў пасьмяротна ўзнагароджаны Ордэнам Белага Арла[11]. У 2009 годзе, на 25-ую гадавіну сьмерці сьвятара, Польская пошта выпусьціла марку 1,55 злотага з яго выявай[12].
- Помнік ксяндзу Папялушку ў Беластоку
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б SNAC — 2010.
- ^ а б Find a Grave — 1995.
- ^ а б GCatholic.org — 1997.
- ^ а б Schäfer J. Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
- ^ а б Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Архіў Мунцынгера — 1913.
- ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ http://nn.by/?c=ar&i=117247
- ^ Ewa K. Czaczkowska, Jan Paweł II i ks. Jerzy na ołtarze w 2010 r. // rp.pl, 21.12.2009 (пол.)
- ^ Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 13 października 2009 r. o nadaniu orderu, M.P. Nr 28, poz. 314 // (пол.)
- ^ Znaczki wprowadzone do obiegu w okresie: 30.09 — 31.12 2009r.: // poczta-polska.pl (пол.)
ЛітаратураРэдагаваць
- Milena Kindziuk, Ksiądz Jerzy Popiełuszko. Axel Springer, ISBN 978-83-7558-255-0.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Ежы Папялушка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў