Забіць сьвятара
«Забі́ць сьвятара́» (па-ангельску: To Kill a Priest) — француска-амэрыканскі драматычны фільм 1988 року рэжысэркі Агнешкі Голянд. Фільм заснаваны на гісторыі забойства ў камуністычнай Польшчы ксяндза Ежы Папялушкі. У галоўнай ролі зьняўся Крыстафэр Ламбэрт, а ў ролі капітана-забойцы таемнай паліцыі — Эд Гарыс[1].
Забіць сьвятара![]() | |
To Kill a Priest | |
Жанр | драматычны фільм[d] |
---|---|
Рэжысэр | Агнешка Голянд |
Прадусар | Жан-П’ер Алесандры |
Сцэнарыст |
|
У ролях | |
Кампазытар | Жорж Дэлеру |
Апэратар | Адам Галендэр |
Мантаж | Эрвэ дэ Люз |
Вытворчасьць | |
Дата выхаду | 13 кастрычніка 1989 (32 гады таму) |
Час | 117 хв. |
Краіна |
|
Мова | ангельская |
Старонка на IMDb |
У роляхРэдагаваць
- Крыстафэр Ламбэрт — айцец Алек
- Эд Гарыс — Стэфан
- Джос Эклэнд — палкоўнік
- Тым Рот — Фэлікс
- Тымаці Спол — Ігар
- Піт Посэлзўэйт — Юзэф
- Чэры Лунгі — Галіна
- Джаан Ўолі — Ганна
- Дэйвід Сушэй — біскуп
- Вінсэн Грас
МузыкаРэдагаваць
Музычнае суправаджэньне да фільму, складзенае кампазытарам Жоржам Дэлеру, выдадзенае асобнай CD-кружэлкай фірмай Music Box Records[2]. Галоўная мэлёдыя — «Злачынствы Каіна» — напісала і выканала Джон Байз.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Забіць сьвятара на AllMovie
- ^ To kill a priest (Le Complot)(анг.) CD Soundtracks Store. Music Box Records. Праверана 25 красавіка 2019 г.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Забіць сьвятара(анг.) на сайце IMDb
- Забіць сьвятара на «Box Office Mojo» (анг.)
- Забіць сьвятара на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.)