Ceilidh Ceol
«Ceilidh Ceol» (чытаецца як [Ке́йлі Кёл]) — беларускі гурт, які грае ірляндзкую традыцыйную музыку[1]. У рэпэртуары гурту традыцыйныя сэты танцавальнай ірляндзкай музыкі, аўтарскія танцавальныя творы і папулярныя старыя ірляндзкія песьні перакладзеныя на беларускую мову[2]. Заснаваны ў 2005 годзе Алесем Чумаковым і Алесяй Чумаковай. Назва напісана гэльскай ірляндзкай моваю і перакладаецца як «музыка кейлі». Як тлумачаць музыкі гурту, «кейлі» — гэта прыблізна тое ж, што нашыя вячоркі.
Ceilidh Ceol | |
Гады | 2005 — нашы дні |
---|---|
Месца ўтварэньня | Беларусь |
Мова | беларуская |
Жанр | ірляндзкая традыцыйная музыка |
Удзельнікі | Алесь Чумакоў Алеся Чумакова Вера Гулюкіна Павал Саракалетаў |
Былыя ўдзельнікі | Яўген Барышнікаў Юрась Баркун |
ceol.by |
Дыскаграфія
рэдагавацьАльбомы
рэдагаваць- Сыны старадаўняй Літвы (2013) — ірляндзкія гістарычныя песьні па-беларуску[3].
Супольныя праекты
рэдагаваць- Medieval — Музыка сярэднявечных фэстаў (2009) — зборка з удзелам, акрамя Ceilidh Ceol, гуртоў: Artes Liberalis, Musica Radicum, Lituus, Рокаш і інш.
Удзельнікі
рэдагаваць- Алесь Чумакоў: вакал, гітара, мандаліна
- Алеся Чумакова: акардэон
- Вера Гулюкіна: скрыпка, альт
- Павал Саракалетаў: флейта, вістл, банджо[1]
Былыя ўдзельнікі
рэдагаваць- Яўген Барышнікаў: бойран, дарабук (да 2013 году)
- Юрась Баркун: флейта, вістл (да 2014 году)
Дадатковыя зьвесткі
рэдагавацьНазва гурту сугучна з назвай «Келіх кола» — назва праекту Алеся Чумакова, у якім гучаць беларускія народныя танцы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Вітаўт Мартыненка Для «Ceilidh Ceol» сваё не чужое.
- ^ Франак Вячорка «За Радзіму! За герояў!» — патрыятычныя ірляндзкія песьні па-беларуску (слухаць!).
- ^ Віктар Сямашка Віктар Сямашка: альтэрнатыўны топ-10 беларускіх альбомаў за 2013 год (+слухаць).