Дубіны (Падляскае ваяводзтва)
Дубіны́ (па-польску: Dubiny, па-падляску: Dubiný) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Гайнаўка.
Дубіны | |
польск. Dubiny | |
Першыя згадкі: | 1639 |
Мясцовая назва: | Dubiný |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Гайнаўка |
Насельніцтва: | 776 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-200 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°46′0″ пн. ш. 23°36′0″ у. д. / 52.76667° пн. ш. 23.6° у. д.Каардынаты: 52°46′0″ пн. ш. 23°36′0″ у. д. / 52.76667° пн. ш. 23.6° у. д. |
Дубіны | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці на месцы[2]). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Узьдзьвіжаньня Крыжа Панскага і сьв. Біскупа і Мучаніка Станіслава ў Гайнаўцы[3]).
Гісторыя
рэдагавацьВёска заснаваная ў 1639 годзе на мяжы Белавескай пушчы на 15 валоках зямлі (фальварк Дубінская Фэрма). Першыя вядомыя імёны жыхароў Дубіноў гэта габрэй Дубін (1670 г.) ды Васіль Род (1696 г.). Дубіны да падзелаў Рэчы Паспалітае прыналежалі да Берасьцейскага ваяводзтва ВКЛ. Былі шматразова зьнішчаныя — у 17 ст. войскамі трансыльванскімі, швэдзкімі, маскоўскімі ды літоўскімі, а ў 18 ст. войскамі саскімі, польскімі, літоўскімі, маскоўскімі ды швэдзкімі[4]. Ужо ў 18 ст. тут існавала ўніяцкая парафія. У канцы 19 ст. заснаваная тут была першая школа, а ў 1907 г. побач зь вёскаю пабудаваны быў чыгуначны шлях Седльцы — Ваўкавыск. У міжваенны пэрыяд Дубіны прыналежалі да гміны Ласінка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 578 жыхары (27 каталікоў, 531 праваслаўных і 20 габрэяў, палякамі было запісаных 47, беларусамі 526, а жыдамі 5 жыхароў)[5]. Паводле перапісу з 1970 г. былі тут 291 хаты і 1182 жыхароў[6]. У 80-тых гадах 20 ст. ў Дубінах дзейнічаў папулярны сярод беларусаў Падляшша гурт Дубіны.
Гістарычныя каштоўнасьці
рэдагаваць- Царква Ўсьпеньня Божае Маці — пабудаваная ў 1869 — 1872 гадах па фундацыі ўладальніка дубінскага двору Кліманскага. Стаіць на месцы старой драўлянай царквы 18 ст., якая была перавезеная ў Рагачы. У сярэдзіне багаты дубовы іканастас фундаваны а. П. Базылеўскім.
- Праваслаўная капліца — пабудаваная а. П. Базылеўскім у 1898 г. па дарозе на могілкі. Была зруйнаваная савецкімі войскамі ў 1940 г. і адбудаваная жыхарамі ў 1945 г.
- Старыя могілкі — заснаваныя праўдападобна напачатку 19 ст. Знаходзіцца тут шмат старых драўляных і камянных крыжоў, а таксама помнік для жаўнераў Украінскай Народнай Рэспублікі, якія пражывалі ў суседняй Гайнаўцы ў міжваенны пэрыяд.
-
Усьпенская царква
-
Капліца
-
Старыя могілкі з помнікам жаўнерам УНР
Зноскі
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 6 ліпеня 2015 г. (недаступная спасылка)
- ^ Strona parafii prawosławnej w Dubinach (пол.) Праверана 6 ліпеня 2015 г. Архіўная копія ад 16 мая 2013 г.
- ^ Hajnówka. Parafia świętego Stanisława Biskupa i Męczennika. (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 6 ліпеня 2015 г. Архіўная копія ад 10 ліпеня 2015 г.
- ^ Dubiny (пол.). Urząd Gminy Hajnówka. Праверана 6 ліпеня 2015 г. Архіўная копія ад 30 жніўня 2016 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 21 (пол.) Праверана 6 ліпеня 2015 г.
- ^ Michał Kondratiuk (red.), Miejscowości gminy Hajnówka. Historia, pochodzenie, język, Część 1, 2008. Białystok: Lokalna Grupa Działania "Puszcza Białowieska"