Рагачы (Польшча)
вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы
Рагачы (па-польску: Rogacze, па-падляску: Rohačê) — вёска, разьмешчаная ў Падляскім ваяводзтве, Сямяціцкі павет, Мілейчыцкая гміна, за 10 кілямэтраў ад мяжы зь Беларусьсю. Празь вёску працякае рака Нурчык.
Рагачы | |
польск. Rogacze | |
Першыя згадкі: | 15 ст. |
Былая назва: | Rohacze |
Мясцовая назва: | Rohačê |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сямяціцкі |
Гміна: | Мілейчыцы |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Паштовы індэкс: | 17-332 |
Нумарны знак: | BSI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°31′0″ пн. ш. 23°14′0″ у. д. / 52.51667° пн. ш. 23.23333° у. д.Каардынаты: 52°31′0″ пн. ш. 23°14′0″ у. д. / 52.51667° пн. ш. 23.23333° у. д. |
Рагачы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьВёска заснаваная ў 15 стагодзьдзі.
Вёска — сядзіба праваслаўнага прыходу Нараджэньня Божай Маці. Царква з пачатку 19 стагодзьдзя, перанесеная ў Рагачы пасьля 1872 году. Прыход знаходзіцца на шляху пілігрымак вернікаў у Грабарку.
У 1960-я гады намаганьнямі жыхароў у Рагачах збудаваная пачатковая школа, якая дзейнічала да 1990-х гадоў. Цяпер будынак школы — сядзіба Фонду «Рагатая».
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Фундацыя «Рагатая» (пол.)