Дубінская Фэрма
Дубі́нская Фэ́рма (па-польску: Dubińska Ferma, па-падляску: Ferma) — прысёлак вёскі Навасады[2] ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Гайнаўка.
Дубінская Фэрма | |
польск. Dubińska Ferma | |
Дата заснаваньня: | 1639 |
Мясцовая назва: | Ferma |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Гайнаўка |
Насельніцтва: | 8 чал. (2012)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-200 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°47′44″ пн. ш. 23°35′39″ у. д. / 52.79556° пн. ш. 23.59417° у. д.Каардынаты: 52°47′44″ пн. ш. 23°35′39″ у. д. / 52.79556° пн. ш. 23.59417° у. д. |
Дубінская Фэрма | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары Дубінскай Фэрмы этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Дубінах[3]) ды палякі-каталікі (парафія Ўзьдзьвіжаньня Крыжа ў Гайнаўцы[4]).
Гісторыя
рэдагавацьДубінская Фэрма была заснаваная ў 1639 годзе як фальварак пры вёсцы Дубіны на 15 валоках зямлі. У 18 ст. існаваў тут гарэлачны завод і бровар[5]. У міжваенны пэрыяд Дубінская Фэрма прыналежала да гміны Масева Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 28 жыхароў (10 каталікоў палякаў і 18 праваслаўных беларусаў)[6] Пасьля Другой сусьветнай вайны Дубінская Фэрма была далучаная да гміны Гайнаўка.
Зноскі
рэдагаваць- ^ Statystyka ludności na 31 grudnia 2012 r. (пол.) Urząd Gminy Hajnówka Праверана 7 траўня 2015 г.
- ^ Dubińska Ferma (пол.) Urząg Gminy Hajnówka Праверана 7 траўня 2015 г.
- ^ Strona Prawosławnej Parafii w Dubinach (пол.) Праверана 7 траўня 2015 г.
- ^ Parafia Podwyższenia Krzyża Świętego w Hajnówce (пол.) Праверана 7 траўня 2015 г.
- ^ Rafał Skiepko Dubińska Ferma (пол.) Encyklopedia Puszczy Białowieskiej Праверана 7 траўня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 8 (пол.) Праверана 7 траўня 2015 г.