Тэадор Зойс Гайзэль

дзіцячы пісьменьнік ЗША
(Перанакіравана з «Доктар Сюз»)

Тэадор Зойс Гайзэль[9] або Тэадор Сюз Гайзэл[10][11] (па-ангельску: Theodor Seuss Geisel; 2 сакавіка 1904, Спрынгфілд, Масачусэтс, ЗША — 24 верасьня 1991, Сан-Дыега, Каліфорнія, ЗША) — дзіцячы пісьменьнік і карыкатурнік ЗША. Напісаў ды ілюстраваў больш за 60 кніг пад псэўданімам Д-р Сюз ([suːs], [zuːs]).[11][12]. Яшчэ пры жыцьці ягоныя дзіцячыя кнігі прададзеныя па ўсім сьвеце ў колькасьці больш за 600 мільёнаў асобнікаў і перакладзеныя больш як на 20 моваў[13].

Тэадор Зойс Гайзэль
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 2 сакавіка 1904(1904-03-02)[1][2][3][…]
Памёр 24 верасьня 1991(1991-09-24)[1][2][3][…] (87 гадоў)
Сужэнец Гелен Палмэр Гайзэль[d][5] і Одры Гайзэль[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт, ілюстратар, дзіцячы пісьменьнік, сцэнарыст, празаік, мастак-мультыплікатар, прадусар
Гады творчасьці 1924[6]1991[6]
Жанр казка
Мова ангельская мова[7][8]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
http://www.seussville.com/

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў нямецкай сям’і Генрыеты Зойс і Тэадора Робэрта Гайзэля[14]. Тэайдор Гайзэль выхоўваўся і цягам усяго жыцьця трымаўся лютэранства[15]. У 1925 року скончыў Дартмуцкі каледж, яшчэ падчас навучаньня ў якім пачаў пісаць у гумарыстычны часопіс «Dartmouth Jack-O-Lantern» пад псэўданімам «Сюз» і пэўны быў ягоным галоўным рэдактарам.

Пасьля Дартмуту Гайзэль паступіў у оксфардзкі Каледж Лінкальна, дзе пазнаёміўся з будучай жонкай Гелен Палмэр. Ня скончыўшы каледжу, вярнуўся ў 1927 року ў ЗША, дзе пачаў адсылаць свае апавяданьні і карцінкі ў СМІ і выдавецтвы. 16 ліпеня 1927 року ягоныя карыкатуры ўпершыню апублікаваныя на агульнадзяржаўным узроўні ў газэцеThe Saturday Evening Post. Атрымаўшы ганарар, Гайзэль вырашыў пераехаць у Нью-Ёрк, дзе пачаў працаваць пісьменьнікам ды ілюстратарам у гумарыстычным часопісе Judge, дзе ўжо 22 кастрычніка таго ж году выйшла ягоная першая карыкатура. 29 лістапада 1927 яны з Гелен Палмэр узялі шлюб.

У пачатку 1928 у адной з карыкатураў для Judge Гайзэль згадаў папулярны ў той час спрэй ад казурак. Заўважыўшы гэта, вытворцы спрэю, Standard Oil of New Jersey, прапанавалі яму паўдзельнічаць у рэкляме. Кампанія супрацоўніцтва ў рэкляме «Flit» працягвалася спарадычна да 1941 року, а дэвіз «Quick, Henry, the Flit!» увайшоў у папулярную культуру. Дзякуючы супрацоўніцтву з Standard Oil of New Jersey творы Гайзэля сталі запатрабаваныя і пачалі рэгулярна публікавацца ў часопісах Life, Liberty і Vanity Fair.

Цяперашні даход дазволіў Гайзэлям пераехаць у лепшы квартал і ўвайсьці ў вышэйшыя слаі грамадзтва. Яны пазнаёміліся з заможнай сям’ёй банкіра Фрэнка Артура Вандэрліпа, а таксама сталі падарожнічаць па сьвеце: да 1936 року Тэадор з Гелен разам наведалі 30 краінаў.

Пасьля «Flit» Тэадор Зойс Гайзэль удзельнічаў таксама ў рэклямных кампаніях іншай прадукцыі Standard Oil, а таксама іншых кампаніях, сярод якіх Ford Motor Company, NBC Radio Network і Holly Sugar. У 1931 року Гайзэль апублікаваў сваю першую кнігу «Перлы» (анг. Boners), зборнік дзіцячых выказваньнях з сваімі ілюстрацыямі. Калі кніга ўзначаліла сьпіс бэстсэлераў The New York Times, у тым жа годзе выйшаў працяг «Яшчэ перлы» (анг. More Boners). Натхнёны пасьпяховымі продажамі і ацэнкамі крытыкаў, Гайзэль напісаў ды ілюстраваў Абэцэду зь «вельмі дзіўнымі жывёламі», якая выдаўцоў не зацікавіла.

У 1936 року Тэадор Гайзэль напісаў сваю першую дзіцячую кнігу-верш And to Think That I Saw It on Mulberry Street, якую адмовіліся выдаваць, па розных успамінах аўтара, ад 20 да 43 выдавецтваў, пакуль ён не зьвярнуўся да аднаклясьніка з Дартмуцкага каледжу і ня выдаў кнігу ў Vanguard Press. Да Другой сусьветнай вайны Гайзэль напісаў яшчэ чатыры кнігі, першыя тры зь якіх былі празаічнымі. З выхадам у 1940 року кнігі Horton Hatches the Egg ён вярнуўся да вершаў.

З пачаткам вайны Гайзэль зьвярнуўся да палітычнай карыкатуры, за два гады стварыўшы для нью-ёрскага штодзёньніку PM больш за 400 малюнкаў. Карыкатуры, пазьней сабраныя ў кнізе Dr. Seuss Goes to War, асуджалі Гітлера ды Мусаліні, за што аўтара крытыкавалі палітыкі, якія перасьцерагалі ад уступленьня ЗША ў вайну. У 1942 Гайзэль пераключыўся на наўпроставую падтрымку ЗША ў вайне. Сьпярша ён маляваў плякаты для Міністэрства фінансаў і Рады ваеннай вытворчасьці, а ў 1943 пайшоў у войска і служыў камандзірам аддзелу анімацыі Першага кінэматаграфічнага аддзяленьня ВПС ЗША, дзе здымаў прапагандысцкія фільмы.

Па вайне Гайзэль з жонкай пераехалі ў Сан-Дыега (Каліфорнія), дзе пісьменьнік працягнуў ствараць кнігі для дзяцей; у пэрыяд 1950—1960-х выйшлі ягоныя найбольш вядомыя кнігі, такія як If I Ran the Zoo (1950), Horton Hears a Who! (1955), If I Ran the Circus (1956), The Cat in the Hat (1957), How the Grinch Stole Christmas! (1957), Green Eggs and Ham (1960). Таксама Д-р Сюз напісаў музычна-фэнтэзійны фільм The 5,000 Fingers of Dr. T. (1953), пасьля правалу якога ў пракаце і ў крытыкаў больш ніколі не здымаў мастацкіх стужак. У 1950-х публікаваў таксама апавяданьні, пераважна ў часопісе Redbook. Некаторыя зь іх пазьней увайшлі ў зборнікі ці перавыдадзеныя асобнымі кнігамі.

У траўні 1954 року часопіс Life апублікаваў справаздачу па пісьменнасьці шкаляроў, якая паказала, што дзеці ня хочуць вучыцца чытаць па нецікавых падручніках. Тады прадстаўнік выдавецтва Ўільям Элсўарт Сполдынг склаў сьпіс 348 словаў, на яго думку, неабходных для разуменьня першаклясьнікамі, і прапанаваў Гайзэлю напісаць кнігу, скарыстаўшыся 250 словамі з гэтага сьпісу, каб «гэтую кнігу дзеці не змаглі адкласьці». Так празь 9 месяцаў Гайзэль скончыў складаньне Ката ў капелюшы, скарыстаўшыся 236 словамі Сполдынгава сьпісу. Кот у капелюшы і наступныя кнігі, напісаныя для наймалодшых дзяцей, здабылі найбольшы міжнародны посьпех і папулярныя дагэтуль. Акрамя падобных кніг, Тэадор Гайзэль працягваў пісаць кнігі і для старэйшага дзіцячага веку.

23 кастрычніка 1967 року жонка Гелен пасьля шматгадовай хваробы скончыла жыцьцё самагубствам. 21 чэрвеня 1968 Тэадор Зойс узяў у жонкі Одры Дыманд. Ні ў першым, ні ў другім шлюбе пісьменьнік ня меў дзяцей, абгрунтоўваючы гэта так: «Ты іх народзіш, а мне забаўляць». Одры пасьля ўзгадвала, што «ён усё жыцьцё пражыў безь дзяцей і быў гэтым вельмі задаволены».

24 верасьня 1991 року Тэадор Гайзэль памёр ад раку ва ўласным доме ў Сан-Дыега. Ягоны прах быў раскіданы ў Ціхім акіяне. Жонка Одры памерла ў 2018 року.

Прэміі і ўзнагароды

рэдагаваць

У 1955 року Гайзэль атрымаў званьне ганаровага доктара гуманітарных навук Дартмуцкага каледжу. У 1980 — аналягічнае званьне ад каледжу Ўіт’е.

У 1980 узнагароджаны Мэдалём Лоры Інгалз Ўайлдэр(d). У 1984 — Пулітцэраўскай прэміяй.

У 1995 року імем Гайзэля і Одры названая бібліятэка Ўнівэрсытэту Сан-Дыега.

У 2002 року ў Спрынгфілдзе адкрыты Сад мэмарыяльных скульптураў Д-ра Сюза. У 2017 побач адкрыўся музэй «Дзівосны сьвет д-ра Суза».

У 2004 року заснаваная Прэмія імя Гайзэля, якая ўручаецца штороку «найвыбітнейшай амэрыканскай кніге для пачынаючых чытачоў, выдадзеную па-ангельску ў ЗША ў папярэднім годзе».

У 2008 року Тэадор Гайзэль уключаны ў Каліфарнійскую залю славы.

У 2012 року Мэдычнай школе Дартмуту нададзенае імя Одры і Тэадора Гайзэляў.

  1. ^ а б Theodor Seuss Geisel // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Dr. Seuss // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  3. ^ а б Theodor Seuss Geisel // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  4. ^ Pace E. Dr. Seuss, Modern Mother Goose, Dies at 87 (анг.) // The New York Times / J. KahnManhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1991. — ed. size: 443000 — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  5. ^ Pace E. Dr. Seuss, Modern Mother Goose, Dies at 87 (анг.) / J. KahnManhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1991. — ed. size: 443000 — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  6. ^ а б RKDartists (нід.)
  7. ^ Dr. Seuss // CONOR.SI
  8. ^ Доктор Сьюз // ПроДетЛит (рас.) — 2019.
  9. ^ Nel, Philip (6 лютага 2013) How to Mispronounce “Dr. Seuss.” (анг.) — It is true that the middle name of Theodor Geisel — “Seuss”, which was also his mother’s maiden name — was pronounced “Zoice” by the family, and by Theodor Geisel himself. So, if you are pronouncing his full given name, saying “Zoice” instead of “Soose” would not be wrong. You’d have to explain the pronunciation to your listener, but you would be pronouncing it as the family did.. Праверана 2 сьнежня 2022 г.
  10. ^ Seuss (анг.) Random House Unabridged Dictionary. Dictionary.com, LLC. Праверана 2 сьнежня 2022 г.
  11. ^ а б Geisel (анг.) Merriam-Webster.com Dictionary. Merriam-Webster. Праверана 2 сьнежня 2022 г.
  12. ^ Nel, Philip (2 сакавіка 2016) Seuss on Film (анг.) Праверана 2 сьнежня 2022 г.
  13. ^ Peter W. Bernstein. Unforgettable Dr. Seuss // Reader’s Digest Australia. — 1992. — С. 192. — ISSN 0034-0375.
  14. ^ Theodor Seuss Geisel. Theodor Seuss Geisel The Early Works of Dr. Seuss / Constance Taylor. — 2005 Т. 1.
  15. ^ Happy birthday, Dr. Seuss! (анг.) St. Louis Post-Dispatch Праверана 2 сьнежня 2022 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць