Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Кастуся Каліноўскага
Дзяржа́ўная прэ́мія Белару́сі імя Кастуся́ Каліно́ўскага — беларуская прэмія, заснаваная ў 1989 року ў гонар Кастуся Каліноўскага. Уручалася за творы ў галіне мастацкай публіцыстыкі (літаратура, мастацтва) штодвагады[1].
Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Кастуся Каліноўскага | |
Апісаньне | за найлепшы твор мастацкай публіцыстыкі |
---|---|
Правядзеньне | 1989 |
Краіна | Беларусь |
Першае прысуджэньне | 1990 |
Ляўрэаты
рэдагаваць- Леанід Дайнека (1990) за гістарычныя раманы „Меч князя Вячкі“ і „Сьлед ваўкалака“[2][3]
- Віктар Карамазаў[4] (1990) за кнігу „Проста ўспомніў я цябе…“[5]
- Яраслаў Пархута (1992) за кнігу „Зямля бацькоў нашых“[6]
- Мікола Ермаловіч за кнігу „Старажытная Беларусь“[7]
- Уладзімер Глушакоў (1998)[8]
- Алесь Марціновіч (1998) за кнігу „Зерне да зерня“[9]
- Васіль Шырко (1998)[10]
- Уладзімер Ліпскі (2000) за выданьні для дзяцей „Пралескі ў небе“ і „Каралева белых прынцэс“, а таксама за кнігі „Мама. Малітва сына“ і „Я: праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод“[11]
- Уладзімер Саламаха (2002)[12]
Ганаровы знак
рэдагавацьУ 1993 року Пастановай Савету Міністраў і Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь быў уведзены ганаровы знак ляўрэатам Дзяржаўнай прэміі. Ганаровы знак ляўрэата прэміі Кастуся Каліноўскага вырабляецца з каляровага мэталу і мае форму чатырохкутніка з зрэзанымі кутамі, бакамі ўвагнутага ўнутар. Чатырохкутнік з дыяганалямі 30 мм кожная накладаецца на круглы элемэнт дыямэтрам 25 мм, на паверхні якога створаная прамяністая рыфленая структура. У цэнтральнай частцы чатырохкутніку ў крузе дыямэтрам 18 мм, абведзеным венцам, разьмешчаная рэльефная выява Кастуся Каліноўскага. На адваротным баку знаку ў крузе надпіс: „Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь“, у ніжняй частцы — нумар знаку[13].
Знак з дапамогай вушка і прамежкавага зьвяна злучаецца з калодкай, ніжняя частка якой закругленая. Калодка мае шырыню 12 і вышыню 20 мм. Ейны вонкавы бок акаймаваны венцам і пакрыты эмальлю белага колеру. Зь верхняга правага кута калодкі ў ніжні левы праходзіць палоска чырвонага колеру шырынёй 4 мм, таксама абведзеная венцам і пакрытая чырвонай эмальлю. З адваротнага боку калодка мае шпільку для мацаваньня на вопратцы[13].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Олег Зайцев. Беларусь литературная. Взгляд изнутри // Приокские зори : журнал. — 2015. — № 1.
- ^ Леанід Дайнека Камунікат. Беларускае гістарычнае таварыства. Праверана 6 лютага 2021 г.
- ^ Дайнека Леанід Мартынавіч Беларусь у асобах і падзеях Праверана 6 лютага 2021 г.
- ^ Кнігазбор\Карамазаў. Выбраныя творы Каталёг. Booklover. Праверана 6 лютага 2021 г.
- ^ Карамазаў Віктар Філімонавіч Беларусь у асобах і падзеях Праверана 6 лютага 2021 г.
- ^ Пархута Яраслаў Сільвестравіч Беларусь у асобах і падзеях Праверана 6 лютага 2021 г.
- ^ У Менску прэзэнтуюць кнігу пра Міколу Ермаловіча — таго, „хто вярнуў нам гісторыю“ // хрысьціянскі інфармацыйны партал „Крыніца“, 3 сьнежня 2014 г. Праверана 6 лютага 2021 г.
- ^ Глушакоў Уладзімер Сьцяпанавіч Беларусь у асобах і падзеях Праверана 6 лютага 2021 г.
- ^ Марціновіч Алесь (Аляксандар Андрэевіч) Беларусь у асобах і падзеях Праверана 6 лютага 2021 г.
- ^ Шырко Васіль Аляксандравіч Беларусь у асобах і падзеях Праверана 6 лютага 2021 г.
- ^ Ліпскі Ўладзімер Сьцяпанавіч Беларусь у асобах і падзеях Праверана 6 лютага 2021 г.
- ^ Саламаха Ўладзімер Пятровіч Беларусь у асобах і падзеях Праверана 6 лютага 2021 г.
- ^ а б Постановление Совета Министров Республики Беларусь, Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 17.03.1993 N 166/2229-XII „Об утверждении Положения о Почетном знаке лауреата Государственной премии Республики Беларусь, описаний Диплома и Почетного знака лауреата Государственной премии Республики Беларусь“ (рас.). Валер Леванеўскі. Праверана 6 лютага 2021 г.