Уладзімер Глушакоў
Уладзі́мір Сьцяпа́навіч Глушако́ў (нар. 7 красавіка 1952, Давыд-Гарадок) — беларускі пісьменьнік[1].
Уладзімер Глушакоў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1952 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Жанр | раман і эсэ |
Мова | беларуская мова |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў старажытным палескім мястэчку Давыд-Гарадок[2], дзе скончыў сярэднюю школу. Затым вучыўся ў Мар’інагорскім саўгасе-тэхнікуме, у Белдзяржунівэрсытэце. Пасьля службы ў арміі працаваў на Менскім трактарным і маторным заводах.
У 2001 годзе 0 намесьнік старшыні Дзяржкамдруку і сябар Саюзу пісьменьнікаў. Быў пастаўлены выканаўцам абавязкаў дырэктара друкарні “Мэджык”. За тыдзень новае службы Глушакова быў арыштаваны наклад газэты “Рабочы”, а “Предпринимательская газета” выйшла зь белымі плямамі на месцы “няправільных артыкулаў”[3].
Творчасьць
рэдагавацьУ 1981 годзе скончыў Літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве. Працаваў у часопісе «Нёман», у «Беларускай думцы»…
Выдаў кнігі прозы «Насеньне», «Тёплые листья тополей», «Цветение калины», «На круги своя», «Расплата» (1993), «Развітаньне на пачатку вясны» (2001)[4] і інш.
Прызнаньне
рэдагаваць- Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (Менскае гарадзкое аддзяленьне)[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Спадчына: Глушакоў Уладзімір Сцяпанавіч. Краязнаўства Берасцейшчыны. Праверана 2016-09-28 г.
- ^ Глушакоў, Уладзімір Сцяпанавіч. Электронный каталог ЦНБ НАН Беларуси. Праверана 2016-09-28 г. (рас.)
- ^ Пісьменьнік з нажніцамі, Наша Ніва, 3 верасьня 2001 г.
- ^ Книжный каталог. Авторы - Глушакоў, Уладзімір Сцяпанавіч. Электронный каталог библиотеки БГТУ. Праверана 2016-09-28 г. (рас.)
- ^ Минское городское отделение. Союз писателей беларуси. Праверана 2016-09-28 г. (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Уладзімір Сцяпанавіч Глушакоў у столінскай газэце «Навіны Палесся»