Мікалай Халезін

беларускі журналіст і сцэнарыст

Мікала́й Хале́зін (нар. 30 сакавіка 1964, МенскБССР) — беларускі журналіст і сцэнарыст, мастацкі кіраўнік «Свабоднага тэатра».

Мікалай Халезін
Мікалай Халезін у Лёндане, ліпень 2011 г.
Мікалай Халезін у Лёндане, ліпень 2011 г.
Дата нараджэньня 30 сакавіка 1964(1964-03-30) (59 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак драматург, журналіст, тэатральны рэжысэр

Нарадзіўся ў Менску ў сям’і сьпевака Менскай філярмоніі[1]. Пасьля заканчэньня школы служыў у войску ў авіяцыі. У 1984 паступіў на эканамічны факультэт Інстытуту народнай гаспадаркі, але пасьля трэцяга курсу кінуў вучобу, каб заняцца творчасьцю[2].

Працаваў журналістам у газэце «Наша свабода»[3], быў намесьнікам галоўнага рэдактара газэт «Имя»[4] ды «Навіны», адным з членаў арганізацыйнага камітэта грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя'97».

Быў стваральнікам і мастацкім кіраўніком цэнтра сучаснага мастацтва «VITA NOVA».

У 2005 г. Халезін разам з сваёй жонкай Натальляй Калядой заснавалі «Свабодны тэатар», які атрымаў шырокую вядомасьць у Беларусі і замежжы.

Мікалай Халезін — аўтар шматлікіх п’есаў, перакладзеных на многія мовы сьвету, уладальнік шэрагу прэстыжных міжнародных культурніцкіх прэміяў і прызоў на драматургічных конкурсах у розных краінах сьвету[5]

Узнагароды й прэмііРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Николай ХАЛЕЗИН. Оттенки времени. Веселый Ярик(недаступная спасылка) // Народная Воля 29.03.2011
  2. ^ Мікалай Халезін: «У джынсах немагчыма сядзець у камэры». Радыё Свабода
  3. ^ Елена Анкудо, Вадим Довнар Пасол на нары. Надзвычайныя і паўнамоцныя = Посол на нары. Чрезвычайные и полномочные // БелГазета. — 2005. — № 1 (469).
  4. ^ О состоянии взгляда, сердца и души на бульваре // Прессбол. — 1997. — № 129-130. — С. 13.
  5. ^ Мікалай Халезін. Эўрапейскае радыё для Беларусі. Архіўная копія
  6. ^ Прэмію «Люблю Беларусь» нарэшце ўручылі ляўрэатам(бел.). Радыё Свабода (2010-02-20). Праверана 2021-03-20 г. Архіўная копія ад 2021-03-20 г.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць