Беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў
Беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў (БІСД) — дасьледчая ўстанова Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, заснаваная 12 лютага 2019 году ўказам № 49 «Аб стварэньні Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў»[1][2].
Беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў | |
Абрэвіятура | БІСД |
---|---|
Дата ўтварэньня | 12 лютага 2019 (5 гадоў таму) |
Тып | дзяржаўная арганізацыя |
Штаб-кватэра | Менск, праспект Пераможцаў, 7 |
дырэктар | Алег Макараў |
намесьнік дырэктара |
Юры Пракопаў |
Сайт | https://bisr.gov.by/ |
Інстытут створаны ў мэтах інфармацыйна-аналітычнага забесьпячэньня дзейнасьці дзяржаўных органаў па стратэгічных кірунках замежнай і ўнутранай палітыкі.
У цэнтры ўвагі гэтай навукова-дасьледчай установы — правядзеньне навуковых дасьледаваньняў, вывучэньне тэндэнцыяў разьвіцьця міжнародных, грамадзка-палітычных і сацыяльна-эканамічных працэсаў, дасьледаваньне рызыкаў і выклікаў у інфармацыйнай сфэры.
Інстытут зоймецца выпрацоўкай рэкамэндацыяў, скіраваных на ўдасканаленьне дзяржаўнай палітыкі ў розных сфэрах, возьме ўдзел ва ўзгадненьні распрацаваных дзяржаўнымі органамі дакумэнтаў стратэгічнага плянаваньня (дактрыны, стратэгіі, канцэпцыі).
Для правядзеньня аналітычных дасьледаваньняў плянуецца прыцягваць «вядучых экспэртаў у сфэры замежнай і ўнутранай палітыкі, інфармацыйных тэхналёгіяў, нацыянальнай бясьпекі».
Згодна з указам № 50 дырэктарам інстытуту прызначаны начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўленьня дзяржаўнага сакратарыяту Рады бясьпекі Алег Макараў.
18 лютага 2019 году стала вядома, што праз 2 месяцы ліквідуецца Інфармацыйна-аналітычны цэнтар, а яго функцыі перадаюцца БІСД. Маёмасьць і памяшканьні ІАЦ пераходзяць да БІСД. Памеры штату інстытуту не раскрываюцца. Два пункты ўказу аб БІСД засакрэчаныя: «для службовага карыстаньня»[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Лукашэнка падпісаў указ аб стварэньні Інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў і прызначыў яго дырэктара, Радыё Свабода, 12-02-2019
- ^ У Беларусі ствараецца інстытут стратэгічных даследаванняў, БЕЛТА, 19-11-2019
- ^ Лукашэнка ліквідаваў свой Інфармацыйна-аналітычны цэнтар, Радыё Свабода, 18-02-2019