Дзявочая гара
Помнік археалёгіі | |
Дзявочая гара
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Амсьціслаў |
Каардынаты | 54°01′34″ пн. ш. 31°44′17″ у. д. / 54.02611° пн. ш. 31.73806° у. д.Каардынаты: 54°01′34″ пн. ш. 31°44′17″ у. д. / 54.02611° пн. ш. 31.73806° у. д. |
Дата заснаваньня | 1-е тысячагодзьдзе да н.э. — 1-е тысячагодзьдзе н.э. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Дзявочая гара |
Дзявочая гара — узгорак і помнік археалёгіі ў паўночнай частцы Амсьціслава. Знаходзіцца на правым беразе ракі Віхры, узвышаецца больш за 10 м над узроўнем вады. Пляцоўка памерам 108×48 м, умацаваная з краю валам вышынёй каля 2,5 м.
Гісторыя
рэдагавацьНайбольш інтэнсіўнае жыцьцё на гарадзішчы існавала зь сярэдзіны 1-га тысячагодзьдзя да н. э. да 1 ст. н. э. Відаць, у жалезным веку і ў пэрыяд раньняга фэўдалізму тут знаходзіўся помнік паганскага культу[1]. У XII—XVII стагоддзях яно выкарыстоўвалася як гарадзішча-сховішча для абароны мясцовага насельніцтва.
У 1893 годзе гарадзішча адкрыў Еўдакім Раманаў. У 1926 годзе яго дасьледаваў Аляксандар Ляўданскі і Сяргей Дубінскі, у 1978 годзе — Міхась Ткачоў. У 1959—1960 гадох тут праводзіў раскопкі Леанід Аляксееў, матэрыялы якіх захоўваліся ў Інстытуце археалёгіі АН СССР.
Археалёгія
рэдагавацьКультурны пласт складае 0,6 м, яго верхнюю частку ў старажытнасьці скапалі для падсыпкі вала. Сярод знаходак матэрыялы бронзавага веку, кераміка днепра-дзьвінскай і раньняга этапу зарубінецкай культураў. Частку посуду пакрываюць штрыхі. Знойдзеныя сярэднелятэнская фібула, 2 грузікі дзякоўскага тыпу, абломак касьцяной восьці, серп, серпападобны нож, касьцяныя пацеркі, бранзалеты, железныя наканечнікі стрэлаў XVII ст. ды іншае[2].
Галерэя
рэдагаваць-
М. Астанковіч, 1890-я гг.
-
Паводле М. Астанковіча, 1901 г.
-
1912 г.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Зайкоўскі Э. Дзявочая гара // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. С. 173.
- ^ Ткачоў М.. Гарадзішча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Менск, 1986. С. 303.
Літаратура
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 512В001058 |
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. — 408 с.: іл.
- Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9.