Віхра
рака ў Беларусі
Віхра́ — рака ў Беларусі і Расеі, правы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Цячэ ў Магілёўскай вобласьці і Смаленскай абласьцях. Даўжыня 158 км, у тым ліку ў Беларусі 40 км. Плошча вадазбору 2230 км², у тым ліку ў Беларусі 360 км². Выдатак вады ў вусьці 14,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Віхра лац. Vichra | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Смаленскі раён (Расея) |
Вусьце | Сож |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць і Смаленская вобласьць |
Даўжыня | 158 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 14,5 м³/с |
Плошча басэйну | 2230 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,4 ‰ |
Асноўныя прытокі
рэдагавацьНа рацэ
рэдагавацьАгульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца ў Смаленскім раёне, далей цячэ ў Манастыршчанскім раёне Смаленскай вобласьці і Амсьціслаўскім раёне Магілёўскай вобласьці. У межах Беларусі цячэ Горацка-Амсьціслаўскай раўнінай.
Даліна ў вярхоўі невыразная, ніжэй трапэцападобная, шырынёй 1,5—2 км. Абалона двухбаковая, шырыня яе 0,4—0,6 км. Рэчышча зьвілістае, шырыня ракі ў межань 15—20 м. Каналізаваныя 9,9 км рэчышча ў ніжняй плыні. Берагі стромкія, часта абрывістыя[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 98.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 98.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971