Дзьмітры Сібілёў

беларускі футбаліст

Дзьмітры Яўгенавіч Сібілёў (нар. 4 чэрвеня 2002 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Нівы» з Доўбізны.

Дзьмітры Сібілёў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 23 ліпеня 2000(2000-07-23)[1] (24 гады)
Рост 175 см[3]
Вага 74 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ніва Доўбізна
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2018 Дынама Берасьце 0 (0)
2018—2021 Рух Берасьце 35 (1)
2020 Крумкачы 12 (2)
2021 Дынама Берасьце 4 (0)
2021 Смаргонь 13 (0)
2022 Нафтан 24 (1)
2023—2024 Іслач 29 (0)
2025—4 Ніва Доўбізна 12 (0)
Зборныя
2019—2021 Беларусь (да 21) 3 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
14 чэрвеня 2025.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец берасьцейскага «Дынама». З 2017 году пачаў выступаць за клюбны дубль, дзе адразу замацаваўся ў пачатковым складзе. 29 ліпеня 2018 году дэбютаваў за «Дынама» ў матчы Кубка Беларусі супраць «Клецка» (2:2, пэн. 2:1), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У жніўні 2018 году перайшоў у берасьцейскі «Рух»[4], дзе стаў гуляць у асноўным складзе, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. Паводле вынікаў сэзону 2019 году дапамог камандзе выйсьці ў Найвышэйшую лігу.

У 2020 годзе стаў гуляць пераважна за дубль «Руха», у асноўнай камандзе звычайна заставаўся на лаўцы запасных. 28 чэрвеня 2020 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць «Белшыны» (3:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У ліпені 2020 году быў аддадзены ў арэнду менскім «Крумкачам»[5], дзе стаў трывала зьяўляцца на полі.

У студзені 2021 году вярнуўся з арэнды ў «Рух»[6]. Неўзабаве стаў трэнавацца зь берасьцейскім «Дынама» і ў лютым быў арандаваны гэтым клюбам[7]. У складзе дынамаўцаў звычайна заставаўся на лаве запасных і зрэдку выходзіў на замену ў канцы матчу. У ліпені 2021 году на правах арэнды далучыўся да «Смаргоні»[8], дзе стаў часьцей выходзіць у стартавым складзе. У лістападзе 2021 году вярнуўся ў «Рух»[9], аднак у студзені 2022 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў дамову з клюбам[10].

У пачатку 2022 году праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», а ў сакавіку стаў гульцом наваполацкага «Нафтану»[11]. Замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог камандзе выйсьці ў Найвышэйшую лігу. Па заканчэньні сэзону 2022 году пакінуў «Нафтан»[12] і выправіўся на прагляд у «Іслач»[13], у студзені 2023 году падпісаўшы кантракт з прысталічным клюбам[14]. На пачатку выступаў у складзе каманды даволі рэгулярна, але першую частку сэзону 2024 году прапусьціў праз траўму. Пасьля ня здолеў замацавацца ў складзе, у выніку чаго пазаканчэньні сэзону зышоў зь «Іслачы»[15]. У сярэдзіне сакавіка 2025 году падпісаў кантракт зь «Нівай»[16].

Міжнародная

рэдагаваць

26 сакавіка 2019 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць зборнай Летувы (1:0).

  1. ^ а б в https://dynamo-brest.by/team/second-team/midfielders/dmitriy-sibilev
  2. ^ а б https://fcisloch.by/player.asp?id=Dmitrij-Sibilev-666&season=2024MEN
  3. ^ а б в г https://www.teams.by/-/player-220216/
  4. ^ 38-летний Ковалюк перешел в «Рух». Ранее сообщалось, что игрок завершил игровую карьеру
  5. ^ Полузащитник «Руха» Сибилев перешел в «Крумкачы» на правах аренды до конца сезона
  6. ^ Шубович и Сибилёв вернулись из аренды Архівавана 25 студзеня 2021.
  7. ^ Брестское "Динамо" арендовало у "Руха" Сибилева и Орешкевича
  8. ^ "Сморгонь" арендовала еще четверых игроков
  9. ^ Семь арендованных игроков покидают "Сморгонь"
  10. ^ "Рух" расстался с Сибилевым
  11. ^ Никита Костомаров остаётся в «Нафтане»
  12. ^ Еще четыре игрока покинули "Нафтан" (рас.) Праверана 2023-01-12 г.
  13. ^ Футбол. Cугак, Сибилев и Гулецкий тренируются с "Ислочью" (рас.) Праверана 2023-01-12 г. Архіўная копія ад 12 студзеня 2023 г.
  14. ^ "Ислочь" усилилась Дмитрием Сибилевым (рас.) Праверана 2023-01-26 г.
  15. ^ Дмитрий Сибилев расстался с "Ислочью" (рас.). Football.by (2024-12-28). Праверана 2025-03-07 г.
  16. ^ Дмитрий Сибилев подписал контракт с «Нивой» (рас.). Белорусский футбол. Праверана 2025-04-21 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць