Дзьмітры Вашкель

беларускі футбаліст

Дзьмі́тры Ва́шкель (нарадзіўся 3 студзеня 1993 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Крумкачоў».

Дзьмітры Вашкель
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 студзеня 1993(1993-01-03)[1][2] (31 год)
Рост 184 см
Вага 75 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Аўтазаводзец-Трактар[d]
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013 Нафтан 2 (0)
2014—2015 Хваля 28 (0)
2015—2016 Хімік 32 (5)
2017—2020 Лякаматыў Гомель 103 (10)
2022 Астравец 20 (1)
2023 Макслайн 14 (1)
2023 Крумкачы 12 (3)
2024—4 Аўтазаводзец-Трактар[d]

Кар’ера рэдагаваць

Выхаванец шаркаўшчынскага футболу. Пазьней гулец выступаў за дубль наваполацкага «Нафтану». У асноўным складзе дэбютаваў 20 ліпеня 2013 году ў матчы супраць гарадзенскага «Нёмана», калі выйшаў на замену на 74-й хвіліне.

У лютым 2014 году выправіўся на прагляд у пінскую «Хвалю»[4] і неўзабаве падпісаў кантракт з клюбам[5]. У складзе «Хвалі» адразу стаў гульцом першага складу. Паводле вынікаў cэзону 2014 году пінскі клюб вылецеў у Другую лігу, але Дзьмітры застаўся ў камандзе. У жніўні 2015 году кантракт з «Хваляй» быў датэрмінова скасаваны[6], і неўзабаве гулец стаў гульцом шацілавіцкага «Хіміка».

У пачатку 2017 году перайшоў у гомельскі «Лякаматыў», дзе замацаваўся ў асноўным складзе. У студзені 2019 году выправіўся на прагляд у мазырскую «Славію», а ў лютым пакінуў гомельскі клюб[7]. Аднак, пасьля беспасьпяховых праглядаў у «Славіі» і бабруйскай «Белшыне» вярнуўся ў «Лякаматыў»[8]. У пачатку 2021 году, пакінуўшы гомельскі клюб, праходзіў прагляд у «Віцебску», аднак атрымаў траўму і ў выніку прапусьціў увесь cэзон 2021 году. У пачатку 2022 году знаходзіўся на праглядзе ў «Віцебску» і «Макслайне», а пазьней далучыўся да «Астраўца» і ў сакавіку афіцыйна ўзмоцніў склад каманды[9]. У сакавіку 2023 году перайшоў у «Макслайн»[10].

У жніўні 2023 году далучыўся да «Крумкачоў»[11].

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Хваля 2015 Другая ліга 9 0
Хімік Шацілавічы Першая ліга 14 1
2016 Першая ліга 18 4
Лякаматыў Гомель 2017 Першая ліга 28 4
2018 Першая ліга 26 5

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць