Джэсіка Хо (па-ангельску: Jessica Ho, па-карэйску: 호현주), больш вядомая як Джэсі (па-ангельску: Jessi; нар. 17 сьнежня 1988, Кўінз, Нью-Ёрк, ЗША) — амэрыканская рэперка, сьпявачка, аўтарка-кампазытарка і эстрадная артыстка карэйскага паходжаньня. Яна таксама зьяўляецца колішняй удзельніцай гіп-гоп гуртаў Uptown і Lucky J. Зараз Джэсі знаходзіцца пад лэйблам вядомага паўднёвакарэйскага выканаўцы PSY P Nation.

Джэсі
па-ангельску: Jessi
Дата нараджэньня 17 сьнежня 1988
Месца нараджэньня Нью-Ёрк, ЗША
Грамадзянства ЗША, Паўднёвая Карэя
Прафэсія сьпявачка, рэперка, аўтарка-кампазытарка, студыйная музыка, вядучая шоў
Гады дзейнасьці 2005—2009
2014—наш час
Жанры K-rap, гіп-гоп, R&B
Інструмэнт вакал
Псэўданімы Jessica H.O., Eun Bi
Гурты Uptown
Lucky J
Unnies
Refund Sisters
Лэйблы Doremi
YMC Entertainment
P Nation
Сайт pnation.com/artists/3

Джэсі дэбютавала ў 2005 годзе ў Паўднёвай Карэі і ў 2006 часова была часткай гіп-гоп гурту Uptown. Пасьля некалькі гадоў перапынку Джэсі вярнулася ў індустрыю ў 2014 годзе як удзельніца гурту Lucky J і працягнула сольную кар’еру. На працягу некалькіх год Джэсі была сола-выканаўцам пад лэйблам YMC Entertainment, але ў 2019 перайшла ў кампанію P Nation і, стаўшы іх першай артысткай, працягвае выступаць у якасьці сола-сьпявачкі. Некаторыя з яе сінглаў сталі пасьпяховымі і занялі месцы ў Top 10 у чарце Gaon Digital Chart. Асабістую папулярнасьць набылі яе трэк «Nunu Nana» і сінгл «Don’t Touch Me», які Джэсі запісала ў якасьці ўдзельніцы гурту Refund Sisters.

Джэсі таксама часта зьяўляецца на розных тэлевізійных шоў. Удзел у шоў Unpretty Rapstar у 2015 годзе дапамог сьпявачке набыць папулярнасьць сярод карэйскіх гледачоў. Джэсі спадабалася аўдыторыі сваёй таленавітасьцю і незвычайным вобразам. Яна таксама выступала ў якасьці судзьдзі ў конкурсных шоў High School Rapper і Cap-teen, і была вядучай у сваім уласным ток-шоў на YouTube з SBS, Jessi’s Showterview. Джэсі адметная сваімі выступленьнямі ў праграмах з комікам Ю Чжэ Сокам, такімі як Running Man і Hangout with Yoo, а таксама нязьменным удзелам ў шоў Sixth Sense (па-беларуску: "Шостае пачуцьцё").

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Дзяцінства і юнацтва

рэдагаваць

Джэсіка Хо (карэйскае імя: Хо Хён Джу) нарадзілася 17 сьнежня 1988 году ў Нью-Ёрку, ЗША ў сям’і паўднёвакарэйскіх імігрантаў. На той момант у яе бацькоў ужо было два сына, і дачка стала трэцім і апошнім дзіцём. Джэсі гадавалася ў Нью-Джэрзі і хадзіла ў мясцовую школу да падлеткавага ўзросту. Зь дзяўчынкі часта зьдзекваліся ў школе праз яе расу, але старэйшыя браты заўжды былі побач, каб абараніць сястру, і ўжо пазней Джэсі навучылася самастойна адказваць хуліганам.

У 15 гадоў Джэсі, ідучы за сваёй марай пачаць музычную кар’еру, пераехала ў Паўднёвую Карэю і стала жыць з бабуляй. Там яна пачала сваю адукацыю ў карэйскай школе для замежных студэнтаў — Korean Kent Foreign School. У той жа час Джэсі падала заяўку на праслухоўваньне ў SM Entertainment, адну з найбольш вядомых карэйскіх кампаній, дзе ўжо стажыраваліся яе школьныя сяброўкі — будучыя ўдзельніцы K-pop гурта Girls’ Generation Тыфані Ён і Джэсіка Чон. На працягу нейкага часу пасьля паспяхова пройдзенага праслухоўваньня Джэсі была трэйні ў SM Entertainment, але потым дзяўчына вырашыла пакінуць кампанію, бо лічыла, што іхні музычны стыль ёй не падыходзіць. Джэсіка гадавалася ў Штатах на музыке такіх артыстаў, як Jay-Z, TLC, Biggie, Мэрая Кэры, Ўітні Г’юстан і знаходзілася пад моцным уплывам амерыканскай культуры гіп-гопа, што дазволіла ёй сфармаваць свой унікальны стыль, які не падыходзіў пад стандарты тагачаснай K-pop музыкі.[1]

У 2003 годзе Джэсі пасьпяхова прайшла праслухоўваньне ў Doremi Media і падпісала з лэйблам кантракт.

2005—2009: пачатак кар’еры, Uptown і перапынак

рэдагаваць

У 2005 годзе Джэсі нарэшце дэбютавала ў якасьці сола-выканаўцы. Дэбют адбыўся 1 сьнежня 2005 году зь першым сінгл-альбомам Get Up, артыстка ўзяла сабе мянушку Jessica H.O. Джэсі выступіла са сваёй першай песьняй «Get Up» на карэйскім тэлебачаньні, прыняўшы ўдзел у музычнай праграме Music Bank. На жаль, дэбют быў няўдалым і не набыў папулярнасьці сярод карэйскіх гледачоў.[2]

У 2006 годзе Джэсі была запрошана ў гіп-гоп гурт Uptown, каб замяніць іх былую вакалістку Юн Мірэ. Удзельнікам гурта спадабаўся дэбют Джэсі й яе голас, таму яны вырашылі паспрабаваць супрацоўнічаць зь ёю. Гурт, ужо з новым складам, дэбютаваў 25 траўня зь пятым студыйным альбомам Testimony.[3]

Другі сінгл-альбом сьпявачкі The Rebirth быў выпушчаны 15 студзеня 2009 году[4]. Пасьля рэлізу альбома Джэсі ўзяла перапынак і вярнулася ў ЗША.[5]

Перад тым, як Джэсі часова пакінула музычную індустрыю, яна сапраўды старалася прывыкнуць да карэйскай культуры, а яе адаптацыя была вельмі складанай, таму што амерыканская культура ёсьць зусім далёкая ад карэйскай. Праз тое, што сьпявачка не атрымала посьпеху пасьля дэбюту, яна часам была змушаная спаць у саўнах, калі ў яе не было грошаў.[6]

2014—2018: вяртанне на сцэну, Lucky J, удзел у Unpretty Rapstar і рост папулярнасці

рэдагаваць

У 2014 годзе, пасьля пяцігадовага перапынку, Джэсі вярнулася ў індустрыю ў якасьці ўдзельніцы гіп-гоп гурту Lucky J, разам з рэперам J’Kyun і вакалістам J-Yo.[7] Lucky J дэбютавалі 17 ліпеня з сінглам «Can You Hear Me» пад лэйблам YMC Entertainment.[8] Праз месяц пасьля дэбюта гурт зьявіўся на музычнай праграме Mnet, Immortal Songs 2. 31 сьнежня Джэсі сьпела рэп-куплет у супрацоўніцтве са сваёй калегай па лэйблу Ailee і Хёрын з айдал-гурту SISTAR. Яны выступілі з гітом «Bang Bang» на штогадовым музычным шоў MBC Gayo Daejejeon.[9]

Са студзеня па сакавік 2015 году Джэсі была часткай першага сэзону Unpretty Rapstar, сьпін-офу праграмы Show Me The Money.[10] Unpretty Rapstar — гэта праграма на выжываньне для рэперак, у якой дзяўчыны спаборнічаюць за магчымасьць удзельнічаць у трэках іншых артыстаў. Джэсі была абраная ў якасьці пераможца другога месца шоў па выніках галасаваньня гледачоў.[11] Пасьля свайго зьяўленьня ў Unpretty Rapstar Джэсі прыняла ўдзел у песьне JYP «Who’s Your Mama?», таксама зьявіўшыся ў яго музычным відэа, якое, як і песьня, выйшла ў красавіку 2015.[12] Адразу ж пасьля рэлізу трэк заняў першыя месцы ва ўсіх дзевяці асноўных музычных чартах Карэі.[13]

 
Джэсі на Seoul Fashion Week, чэрвень 2016 году

На працягу 2015 году Джэсі ўдзельнічала ў шматлікіх папулярных шоў, у тым ліку Running Man і Happy Together.[14][15] У верасьні артыстка стала ўдзельніцай шоў MBC Real Man. 1 верасня было абвешчана яе вяртаньне на сцэну ў якасьці рэперкі ды гіп-гоп выканаўцы. 15 верасня Джэсі выпусьціла першы сольны рэп-сінгл «Ssenunni».[16] Першае жывое выступленьне Джэсі ў ЗША адбылося 16 кастрычніка. Яна выступала ў тэатры Беласка ў Лос-Анджэлесе з гіп-гоп дуэтам Mighty Mouth.[17] Калі выйшла Unpretty Rapstar 2, Джэсі зьявілася ў некалькіх эпізодах у якасьці настаўніцы. Яна і Cheetan, пераможца папярэдняга сэзона, былі прадстаўлены ў Unpretty Rapstar выканаўцамі двух трэкаў, выпушчаных Verbal Jint.[18] У сьнежні Джэсі сьпела сваю песьню «Ssenunni» на Mnet Asian Music Awards.[19]

У 2016 годзе Джэсі зьнялася ў першым сэзоне папулярнага карэйскага шоў Sister’s Slam Dunk.[20] У выніку сьпявачка стала ўдзельніцай праектнага жаночага гурту Unnies. Гурт дэбютаваў 1 ліпеня з сінглам «Sister’s Slam Dunk». У чэрвені сьпявачка зьявілася на Seoul Fashion Week. У жніўні праз свой Instagram Джэсі паведаміла, што гіп-гоп гурт Lucky J быў расфармаваны.

Люты 2017 году пачаўся з удзелу Джэсі ў першым сэзоне шоў Mnet High School Rapper, куды сьпявачка была запрошана ў якасьці судзьдзі. У ліпені рэперка вярнулася з другім рэп-сінглам «Gucci», які стаў часткай яе першага міні-альбому Un2verse, выпушчанага 13 ліпеня.[21][22] Альбом выў выпушчаны лэйблам YMC Entertainment, распаўсюджваньнем займалася кампанія LOEN Entertainment. Un2verse складаецца з пяці песьняў, тры зь якіх напісаныя і дзьве спрадзюсаваныя Джэсі. Сьпявачка пачала прасоўваньне альбому са свайго вяртаньня на M Countdown, дзе яна сьпела песьню «Gucci», але назва трэку была зьменена на «Чаму?» (хангыль: 굳이), каб пазьбегнуць парушэньня аўтарскіх правоў на тэлебачаньні. Джэсі таксама працягнула выступаць зь сінглам на KBS Music Bank 14 ліпеня, MBC!Music Core 15 ліпеня й SBS Inkigayo 16 ліпеня.

 
Джэсі выступае на фестывале Boryeong National Marine Sports Festival, жнівень 2017

У студзені 2018 году Джэсі падзялілася ў сваём Instagram, што яна разам з Джэем Пакам, Грэем і Чанмо будзе ўдзельнічаць у кампаніі Nike «Just do it» для зімовых Алімпійскіх гульняў, якія праходзілі ў Паўднёвай Карэі. У сакавіку Джэсі прыняла ўдзел у вытворчасьці альбому Money makerz Maniac (пры ўдзеле Джэсі і Джэя Пака), у тым жа месяцы рэпер Los выпусьціў трэк «Gyopo Rap» (пры ўдзеле Джэсі, Джэя Пака і G2). 31 сакавіка FlowSik і Джэсі выпусьцілі песьню «All I Need», пра якую яны ўжо раней згадвалі, кажучы, што яны будуць супрацоўнічаць над двума песьнямі. Другая песьня выйшла 4 красавіка пад назвай «Wet’s». 20 красавіка Джэсі зьявілася ў якасьці госьця на канцэрце рэпера Dumbfoundead. 29 красавіка Джэсі зьехала ў Малайзію, каб запісаць праграму MTV Yo!MTVRaps, у якой яна выступала ў якасьці вядучай. Шоў выйшла ў эфір на MTV Asia 6 ліпеня. У гэты ж дзень сьпявачка выпусьціла свой шосты й апошні сінгл пад YMC Entertainment, «Down».[23] AOMG Грэй прыняў удзел у вытворчасьці трэку і спрадзюсаваў яго.[24] У траўні 2018 году Джэсі ў супрацоўніцтве з K-рэперамі DoubleK і Microdot запісала трэк «Thorn» (хангыль: 가시), які стаў часткай праекта па збору сродкаў для тых, хто мае ў іх патрэбу.

2019-наш час: P Nation, NUNA і Sixth Sense

рэдагаваць

У кастрычніку 2018 году кантракт сьпявачкі з YMC Entertainment афіцыйна скончыўся.[25] 24 студзеня 2019 году Джэсі падпісала новы кантракт з лэйблам знакамітага паўднёвакарэйскага выканаўцы PSY P Nation.[26] Яе першы сінгл пад лэйблам «Who Dat B» выйшаў 23 верасьня.[27][28] «Who Dat B» заняў восьмае месца ў чарце World Digital Songs Sales і 68 месца ў Billboard Korea K-Pop Hot 100.[29] Джэсі таксама запісала яшчэ адзін рэп-сінгл «Drip» разам з Джэем Пакам.[30] Трэк выйшаў 2 лістапада і заняў 16 месца ў чарце World Songs.

4 чэрвеня 2020 году на YouTube-канале Mobidic SBS адбылася прэм’ера новага шоў Jessi’s Showterview, вядучай якого стала Джэсі.[31] 30 ліпеня адбыўся рэліз другога міні-альбома сьпявачкі NUNA зь сінглам «Nunu Nana» у якасьці галоўнага трэку.[32] «Nunu Nana» заняла другое месца ў гіт-парадзе Gaon Digital Chart, стаўшы яе першым сінглам у дзясятцы лепшых у якасьці сольнага выканаўцы і сольным сінглам з самым высокім рэйтынгам.[33] 14 жніўня было выпушчана музычнае відэа для песьні «Numb».[34]

 
Джэсі ў 2019

Джэсі далучылася да акцёрскага складу тэлевізійнага рэаліці-шоў MBC Hangout with Yoo ў жніўні 2020 году ў якасьці ўдзельніцы праектнага супергурту Refund Sisters (па-карэйску: 환불 원정대).[35] Гурт складаецца з Джэсі і яшчэ трох карэйскіх сьпявачак: Лі Хё Ры, Ом Чон Хвы і ўдзельніцы K-pop гурту Mamamoo Хвасы; яны дэбютавалі 10 кастрычніка, выпусьціўшы дэбютны сінгл «Don’t Touch Me».[36] Сцэнічным імем Джэсі для ўдзелу ў праекце стала Ынбі (па-ангельску: Eun Bi; па-карэйску: 은비). «Don’t Touch Me» займала першае месца ў чарце Gaon Digital Chart на працягу двух тыдняў.[37] У верасьні 2020 адбылася прэм’ера тэлевезійнага шоў tvN Sixth Sense, у якім Джэсі ўзяла ўдзел як частка асноўнага складу вядучых. Менавіта на гэтым шоў яна зноў сустрэлася з комікам Юн Чжэ Сокам, з якім здымалася раней у Hangout with Yoo.[38] У чэрвені 2021 і сакавіку 2022 году Джэсі вярталася ў якасьці ўдзельніцы другога ды трэцяга сэзонаў шоў.

17 сакавіка 2021 Джэсі выпусьціла новы сінгл пад назвай «What Type of X (어떤X)».[39] Песьня хутка набыла папулярнасьць сярод карыстальнікаў TikTok. 12 кастрычніка сьпявачка вярнулася зь сінглам «Cold Blooded», які быў створаны ў супрацоўніцтве з конкурсным шоў Mnet для танцавальных груп Street Woman Fighter; калектывам было даручана паставіць харэаграфію для песьні, і ў выніку група YGX стала пераможцам.[40] У лістападзе 2021 Джэсі і паўднёвакарэйская сьпявачка Sunmi прынялі ўдзел у рэміксе песьні Эда Шырана «Shivers».[41]

1 красавіка 2022 году P Nation афіцыйна абвясьціла, што Джэсі вернецца з новым сінглам «Zoom» ужо 13 красавіка.[42] Джэсі таксама працягнула ўдзельнічаць у творчасьці іншых артыстаў. 29 красавіка выйшаў дзявяты студыйны альбом PSY з трэкам «GANJI», які той запісаў разам з Джэсі.[43]

10 чэрвеня P Nation пацьвердзіла, што кантракт Джэсі з кампаніяй заканчваецца у гэтым месяцы і зараз яны абмяркоўваюць падаўжэньне кантракту.[44]

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

Джэсі вельмі любіць сабак і нават мае хатняга гадаванца па мянушцы Чуі (што магчыма зьяўляецца адсылкай да сусьвету Зорных войнаў).

Тыфані Ён зьяўляецца блізкай сяброўкай Джэсі з таго часу, калі яны вучыліся ў сярэдняй школе. Яны разам удзельнічалі ў некалькіх тэлевізійных шоў, у тым ліку ў Sister’s Slam Dunk і двух эпізодах Tiffany’s Style Show: Heart a Tag.[45][46] Сьпявачка таксама сябруе з былой удзельніцай 4minute Хёной, былой удзельніцай SISTAR Хёрын, Хонкі з F.T.Island і Джэксанам Ванам з GOT7.

У 2013 годзе, падчас перапынку сьпявачкі, узьнікла спрэчка аб датычнасьці Джэсі да меркаванага нападу.[47][48] Неўзабаве пацярпелая зьняла абвінавачваньні супраць сьпявачкі, а сьледства было закрыта.[49]

Па прыбыцьцю ў Карэю сьпявачка зрабіла некалькі плястычных аперацый, пра што пазьней пашкадавала.

Дыскаграфія

рэдагаваць

Міні-альбомы

рэдагаваць
Назва Дэталі Месцы ў чартах Продаж
KOR
[50]
US
World
[51]
Un2verse
  • Рэліз: 13 ліпеня 2017 году
  • Лэйбл: YMC Entertainment, LOEN Entertainment
  • Фармат: CD, digital download
31 4 1,091+[52]
Nuna[53]
  • Рэліз: 30 ліпеня 2020 году
  • Лэйбл: P Nation
  • Фармат: CD, digital download
н/д
«—» пазначае рэлізы, якія ня трапілі ў чарты або не былі выпушчаныя ў тым рэгіёне.

Сінгл-альбомы

рэдагаваць
Назва Дэталі Месцы ў чартах Продаж
KOR
Get Up
  • Рэліз: 1 сьнежня 2005 году
  • Лэйбл: Doremi Records
  • Фармат: CD, digital download

Жывыя альбомы

рэдагаваць
Назва Дэталі
Kill Bill 2nd Live: Jessi
  • Рэліз: 22 лютага 2019 году
  • Лэйбл: Soribada
  • Фармат: CD, digital download

У якасьці вядучага артыста

рэдагаваць
Назва Год Месцы ў чартах Продаж Альбом
KOR MYS
Songs
[55]
NZ
Hot
[56]
PHL
Songs
SGP US
World
VIE
WW
[57]
Gaon
[58]
Songs
[59]
RIAS
[60]
Songs
[61]
«Get Up» 2005 н/д Get Up
«1-2 Step»
«Life Is Good» (인생은 즐거워) 2009 The Rebirth
«Unpretty Dreams» 2015 11 Compilation Album Unpretty Rapstar Semi Final
«I Want to Be Me» (나이고 싶어) 31 Сінглы не ўваходзяць у альбомы
«Ssenunni» (쎈언니) 29
«Raise Your Heels» (뒷꿈치 들어) 94
«Excessive Love» (살찐 사랑) 2016 65
«Don’t Make Me Cry» (울리지마) 2017 85
«Gucci» 99 9
  • KOR: 22,251
Un2verse
«Down» 2018 н/д Сінгл не ўваходзіць у альбом
«Who Dat B» 2019 68 8 Nuna
«Drip» 16
«Nunu Nana» (눈누난나) 2020 2 2 17 17
«Numb»
«What Type of X» (어떤X) 2021 38 30 40 5 Сінглы не ўваходзяць у альбом
«Cold Blooded» 30 22 12
«Zoom» 2022 12 9 5 27 4 5 5 7 21 93
«—» пазначае трэкі, якія ня трапілі ў чарты або не былі выпушчаныя ў тым рэгіёне.

У якасьці запрошанага артыста

рэдагаваць
Назва Год Месцы ў чартах Продаж Альбом
KOR
US World
«How Much Is Your Love» (얼마짜리 사랑) 2014 15 Сінглы не ўваходзяць у альбом
«No No No» н/д
«Bonnie & Clyde» 2015 Code Name : 211
«Who’s Your Mama?» (어머님이 누구니) 1 12 Сінгл не ўваходзіць у альбом
«I Deserve It» The Boy Who Cried Wolf
«Just Like You» 73 2
«Something I Can Do» (내가 할 수 있는 건) 12 Show Me the Money 4 Episode 5
«Me, Myself & I» 19 Unpretty Rapstar 2
«We» 54 Again
«Never Enough» 2016 н/д Сынгл не ўваходзіць у альбом
«Hangover» (술김에) 66 Regression
«Crazy Guy» (미친놈) 5 Show Me the Money 5 Episode 9
«Talkin Bout» н/д +64
«BeBopaLula» (삐빠빠룰라) Сінглы не ўваходзяць у альбом
«We Are Young» (위하여)
«Dawndididdawn» 2020 13 Dawndididdawn
«Shivers» 2021 =
«—» пазначае трэкі, якія ня трапілі ў чарты або не былі выпушчаныя ў тым рэгіёне.

Калабарацыйныя праекты

рэдагаваць
Назва Год Месцы ў чарце Продаж Альбом
KOR
[77]
«I’ll Be There» 2007 н/д Platonic Syndrome: White Romance Vol.1
«My Type» 2015 2 Unpretty Rapstar Compilation
«Kwaejina Ching Ching Nane» (쾌지나 칭칭나네 2016 н/д Сінглы не ўваходзяць у альбом
«K.B.B» (가위바위보)
«Life Is Beautiful» 2020
«—» пазначае трэкі, якія ня трапілі ў чарты або не былі выпушчаныя ў тым рэгіёне.

Саўндтрэкі

рэдагаваць
Назва Год Месцы ў чарце Продаж Альбом
KOR
«Engraved» (각인) 2015 н/д Glamorous Temptation OST
«Why Do You» (너는 왜) 2016 Two Yoo Project Sugar Man OST
«My Romeo» Cinderella with Four Knights OST
«A match (Kill Bill)» (성냥 한 개비 (킬빌)) 2019 Target: Billboard — Kill Bill
«Gosh» 2022 Woori the Virgin OST
«—» пазначае трэкі, якія ня трапілі ў чарт.

Іншыя песьні ў чартах

рэдагаваць
Назва Год Месцы ў чартах Продаж Альбом
KOR
Gaon
[79]
US
World
«GANJI» 2022 122 15 н/д PSY 9th
«Don’t Tell» The Story
«—» пазначае трэкі, якія ня трапілі ў чарты або не былі выпушчаныя ў тым рэгіёне.
  1. ^ 5 Things About South Korea’s It-Girl, Jessi, That You Need to Know
  2. ^ The 10 Year Journey from Jessica H.O to Lucky J’s Jessi
  3. ^ Jessica H.o. is the new Uptown girl
  4. ^ [물건너온★④, 제시, '쎈' 언니의 좌충우돌 한국 적응기
  5. ^ Interview: ′Unpretty Rapstar′ Jessi Spills on Why She Left Korea, Struggling with Korean Culture and More
  6. ^ Jessi on Her ‘Tough Unni’ Image, Difficulties After Debuting, and Not Paying Attention to Haters
  7. ^ Jessica H.o. to start anew under YMC Entertainment's upcoming group Lucky J
  8. ^ Co-ed hip hop trio Lucky J kick off their activities with 'Can You Hear Me' MV
  9. ^ Co-ed hip hop trio Lucky J kick off their activities with 'Can You Hear Me' MV
  10. ^ ‘언프리티 랩스타’에 제대로 한 방 맞았다
  11. ^ 제시 “언프리티 랩스타 2위, 우승보다 행복…기회 가진 것 자체에 감사”
  12. ^ J.Y. Park Gives PSY a Run for His Money With Ode to Big Butts, ‘Who’s Your Mama?’
  13. ^ 박진영 '어머님이 누구니', 3일째 7개음원차트 1위 '수성'
  14. ^ SBS Programs Running Man
  15. ^ KBS World Programs
  16. ^ Jessi to Make a Hip Hop Comeback
  17. ^ 제시·마이티 마우스 LA行…美서 '라이브 퍼포먼스' 오늘(16일) 공연
  18. ^ Sparks Fly Between Jessi and KittiB on “Unpretty Rapstar 2”
  19. ^ Jessi Kills It At 2015 MAMAs With Her Performance Of ‘Ssenunni’ [VIDEO]
  20. ^ 라미란·김숙·제시 등, KBS '언니들의 슬램덩크' 출연
  21. ^ 제시, 오늘(13일) 12년만 첫 솔로 미니앨범 발표…'Un2verse'
  22. ^ Jessi (Refund Sisters)
  23. ^ Jessi Aims to Break South Korean Societal Norms & Gets ‘Down’ In New Music Video: Watch
  24. ^ July Comebacks And Releases Coming Your Way
  25. ^ Jessi's contract with YMC Entertainment comes to an end
  26. ^ PSY officially announces the establishment of his company P-NATION
  27. ^ 제시의 솔직한 소울 감성 ‘Who Dat B’ [MK★컴백]
  28. ^ Watch: Jessi Takes On Haters + Vows To Keep It Real In “Who Dat B” MV
  29. ^ Jessi Chart History (Korea K-pop Hot 100)
  30. ^ 제시, 11월 1일 신곡 'Drip' 발매..박재범 피처링
  31. ^ 제시, SBS 모비딕 토크쇼 '제시의 쇼!터뷰' 호스트 확정
  32. ^ "파격+섹시 끝판왕='NUNA'"…제시, 이효리X싸이 지원사격 아래 '역대급 컴백' [종합]
  33. ^ Gaon Digital Chart 2020 Week 34
  34. ^ '눈누난나' 제시, 오늘(14일) 수록곡 'Numb' MV 스페셜 공개
  35. ^ 센언니들 모인다…이효리·엄정화·제시·화사, '환불원정대' 31일 첫 회동
  36. ^ 환불원정대, '돈 터치 미'…10월10일 음반 내고 출격
  37. ^ Gaon Digital Chart 2020 Week 42
  38. ^ 유재석 새 예능 '식스센스' 오늘 첫방…'가짜를 찾아내라'
  39. ^ 제시, 17일 신곡 ‘어떤 X’로 컴백 [공식]
  40. ^ Jessi unveils powerful music video for ‘Cold Blooded’
  41. ^ Ed Sheeran Prepping ‘Shivers’ Remix With K-Pop Singers Sunmi and Jessi
  42. ^ 제시, 4월 13일 컴백 확정[공식]
  43. ^ Psy drops high-energy performance video for ‘Ganji’, featuring Jessi
  44. ^ 제시, 싸이 품 떠나 독립하나…1인 회사 설립 논의
  45. ^ Jessi and Girls’ Generation’s Tiffany Talk About Their Friendship at “Unni’s Slam Dunk” Press Conference
  46. ^ Jessi Confirmed as First Guest for Close Friend Tiffany’s Style Show “Heart a Tag”
  47. ^ (단독) 제시카 H.o "집단폭행? 난 말리기만 했을 뿐" (인터뷰)
  48. ^ (단독) '영어강사' 최 씨 "3대1 폭행, 저항불가였다" (인터뷰)
  49. ^ 경찰 "업타운 멤버 A양 고소인, 폭행혐의 소취하"
  50. ^ Peak chart positions for the following albums in South Korea:
  51. ^ Peak chart positions for the following albums on the Billboard World Album Charts:
  52. ^ 2019년 03월 Album Chart. Korea Music Content Industry Association. Праверана 2019-04-28 г. Архіўная копія ад 2015-02-03 г.
  53. ^ Jessi shares an audio preview of track #3 'Put It On Ya' feat. KARD's BM & Nafla Праверана July 24, 2020 г. Архіўная копія ад 2020-07-24 г.
  54. ^ 2005.12월 - 가요 음반 판매량. Recording Industry Association of Korea. Праверана 2015-09-21 г. Архіўная копія ад February 25, 2006 г.
  55. ^ Jessi Chart History: Malaysia Songs
  56. ^ NZ Hot Singles Chart. Recorded Music NZ (March 29, 2021). Архіўная копія ад March 29, 2021 г.
    • Zoom. Recorded Music NZ (April 25, 2022).
  57. ^ Jessi Chart History: Billboard Global 200
  58. ^ Gaon Digital Chart (кар.) Архіўная копія ад February 4, 2015 г.
  59. ^ The Billboard Korea K-Pop Hot 100 was established in August 2011 and suspended in June 2014 before being relaunched in 2017. The chart was again suspended in 2022 and is defunct as of the issue dated April 30, 2022, being replaced with the 25-place South Korea Songs chart. This section includes chart peaks for both charts.

    Compiled K-Pop Hot 100 sources:
    South Korea Songs sources:
  60. ^ RIAS Top Streaming Chart Архіўная копія ад December 1, 2020 г.
  61. ^ Jessi Chart History: Singapore Songs
  62. ^ Cumulative sales of «Unpretty Dreams»:
  63. ^ 2015년 04월 Download Chart (кар.) Архіўная копія ад September 24, 2015 г.
  64. ^ 2015년 09월 Download Chart (кар.) Архіўная копія ад March 4, 2016 г.
  65. ^ 2015년 50주차 Download Chart (кар.) Архіўная копія ад March 4, 2016 г.
  66. ^ 2016년 12주차 Download Chart (кар.) Архіўная копія ад April 2, 2016 г.
  67. ^ 2017년 04주차 Download Chart (кар.) Архіўная копія ад February 2, 2017 г.
  68. ^ 2014년 36주차 Download Chart (кар.) Архіўная копія ад May 14, 2015 г.
  69. ^ Cumulative sales of «Who’s Your Mama?»:
  70. ^ 2015년 18주차 Download Chart (кар.) Архіўная копія ад March 4, 2016 г.
  71. ^ 2015년 34주차 Download Chart (кар.) Архіўная копія ад March 16, 2016 г.
  72. ^ Cumulative sales of «Something I Can Do»:
  73. ^ Cumulative sales of «Me, Myself and I»:
  74. ^ 2015년 53주차 Download Chart (кар.) Архіўная копія ад April 2, 2016 г.
  75. ^ 2016년 06월 Download Chart (кар.) Архіўная копія ад November 24, 2016 г.
  76. ^ Cumulative sales of «Crazy Guy»:
  77. ^ Gaon Digital Chart (кар.) Архіўная копія ад February 4, 2015 г.
  78. ^ 2015년 Download Chart (кар.) Архіўная копія ад January 11, 2016 г.
  79. ^ Gaon Digital Chart (кар.) Архіўная копія ад February 4, 2015 г.