Зорныя войны

эпічная фантастычная сага ЗША

«Зорныя войны» (па-ангельску: Star Wars) — эпічная фантастычная сага амэрыканскага рэжысэра Джорджа Лукаса. Сэрыял аказаў велізарны ўплыў на міжнародную поп-культуру, на ягонай аснове паўстаў пашыраны Сусьвет «Зорных войнаў» са шматлікімі кнігамі, тэлесэрыяламі, відэагульнямі й коміксамі. Асаблівай увагі пасьлядоўнікаў заслужыў пэрыяд паміж першай і другой трылёґіямі.

Ляґатып «Зорных войнаў»

Першы фільм выйшаў 25 траўня 1977 году пад назвай «Зорныя войны». Ён меў велізарны касавы посьпех. Гэта выратавала кампанію «20th Century Fox» ад пагражаўшага ёй крызысу. Калі сумненьні ў акупальнасьці праекту адпалі, першы фільм атрымаў падзагаловак «Новая надзея». За ім выйшлі два працягі: «Імпэрыя наносіць удар у адказ» (1980) і «Вяртаньне джэдая» (1983). Першы фільм трылёґіі-прыквэлу зьявіўся праз шаснаццаць рокаў ад выхаду VI эпізоду, і зь перапынкамі ў тры гады выйшлі наступныя дзьве часткі.

У кастрычніку 2012 The Walt Disney Company набыла Lucasfilm і абвясьціла пра свой намер сфільмаваць трылёґію-працяг, першая частка якога павінна зьявіцца ў 2015 року[1].

Франшыза апісвае сусьвет «Зорных войнаў» як падзеі далёкага-далёкага мінулага ў далёкай-далёкай галяктыцы. Джэдаі — прадстаўнікі дабра, іхнія антаганісты — сытхі. Зброя абодвух бакоў — лязэрныя мечы — стала вельмі папулярнай у фанатаў.

Кінаэпапея рэдагаваць

У нізку фільмаў «Зорныя войны» ўваходзяць шэсьць сэрыяў. Спачатку былі зьнятыя эпізоды IV—VI, праз пэўны час — I—III.

У цэнтры «Зорных войнаў» жыцьцёвы шлях Энакіна Скайуокера — галоўнага героя сагі.

Арыгінальная трылёґія

Трылёгія-прыквэл

Трылёгія-сыквэл

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Disney to make new 'Star Wars' films, buy Lucas co (анг.) MSN Money Праверана October 31, 2012 г.
  2. ^ Star Wars: Episode VIII - IMDb (анг.) Праверана 2013-03-21 г. Архіўная копія ад 2013-03-27 г.
  3. ^ Star Wars: Episode IX - IMDb (анг.) Праверана 2013-03-21 г. Архіўная копія ад 2013-03-27 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць