Разьбітае пакаленьне
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Разьбітае пакаленьне (па-ангельску: beat generation, «бітнікі») — літаратурны і моладзевы рух у ЗША эры 1950-х — пачатку 1960-х гадоў. Прапагандаваў добраахвотную беднату, бадзяжніцтва, эратычную волю, анархічны геданізм, адхіленасьць ад сацыяльных праблемаў, захапленьне дзэн-будызмам. Пісьменьнікі разьбітага пакаленьня (Джэк Кэруак, Ален Гінзбэрг, Лоўрэнс Фэрлінгеці) імкнуліся да бесьсюжэтнасьці, вольнага вершу, мэтафарычнай мовы, шакавальнай лексыкі і натуралістычнасьці апісаньняў. Нэаавангардысцкія і нігілістычныя тэндэнцыі абумовілі распад руху.