Джон О’Шы

ірляндзкі футбаліст

Джон Фрэнсіс О’Шы (па-ангельску: John Francis O'Shea, па-ірляндзку: Seán Ó Sé; нарадзіўся 30 красавіка 1981 году, Ўотэрфард, Ірляндыя) — колішні ірляндзкі футбаліст, абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Ірляндыі. Быў здольны згуляць ня толькі на пазыцыі цэнтральнага ці скрайняга абаронцы, але й на пазыцыі апорнага паўабронцы.

Джон О’Шы
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 красавіка 1981(1981-04-30)[1] (43 гады)
Рост 192 см
Вага 75 кг[2]
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2011
2000
2001
2011—2018
2018—2019
Манчэстэр Юнайтэд
Борнмут (арэнда)
Антвэрпэн (арэнда)
Сандэрлэнд
Рэдынг
257 (10)
10 (1)
14 (0)
226 (4)
9 (0)
Зборныя
2001—2018 Ірляндыя 119 (3)
Трэнэрскія клюбы
2024—4 Зборная Ірляндыі па футболе

Кар’ера

рэдагаваць

«Манчэстэр Юнайтэд»

рэдагаваць

Далучыўся да клюбу «Манчэстэр Юнайтэд» ва ўзросьце 17 гадоў. Дэбют у складзе каманды адбыўся 13 кастрычніка 1999 году ў матчы на Кубак Ангельшчыны супраць клюбу «Астан Віла», які скончыўся паразай «чырвоных д’яблаў» зь лікам 0:3[3]. 2000 год правёў у арэндзе ў клюбе «Борнмут», а на наступны год зьехаў гуляць у кантынэнтальную Эўропу, правёўшы некаторы час у складзе бэльгійскага клюбу «Антвэрпэн».

Вярнуўшыся дамоў цягам сэзону 2002—2003 гадоў стаў асноўным гульцом «Манчэстэр Юнайтэд», дэманструючы рознабаковую гульню на ўсіх пазыцыях абароны, а таксама на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы. Паводле выніках сэзону Джон стаў чэмпіёнам Ангельшчыны. У сэзоне 2003—2004 гадоў Рыё Фэрдынанд не гуляў паўгады з-за дыскваліфікацый, атрыманай пасьля пропуску тэсту на допінг[4]. О’Шы замяніў Фэрдынанда ў цэнтры абароны й дапамог «Манчэстэру» выйсьці ў фінал Кубка Ангельшчыны, у якім манкуніянцы абгулялі «Мілўол» зь лікам 3:0.

О’Шы дэманстраваў стабільную гульнявую форму ў сэзоне 2004—2005 гадоў. У той час зьявіліся чуткі аб магчымым сыходзе ірляндца з «Манчэстэра» ў «Лівэрпул» або «Ньюкасл Юнайтэд», аднак гэтага не адбылося. 4 лютага 2007 году, падчас матчу ангельскай Прэм’ер-лігі супраць «Тотэнгэму», Джон замяніў ў браме Эдвіна ван дэр Сара, які зламаў нос падчас адбору мяча, бо да таго моманту клюбам былі выкарыстаныя ўсе тры замены[5].

«Сандэрлэнд»

рэдагаваць

7 ліпеня 2011 году Джон О’Шы афіцыйна стаў гульцом «Сандэрлэнда». 30-гадовы ірляндзец падпісаў кантракт на чатыры гады[6]. 27 жніўня О’Шы правёў першы матч за новы клюб, а 29 сьнежня 2012 году Джон упершыню забіў у складзе каманды, што, аднак, не зьберагло «чорных катоў» ад паразы ў матчы супраць «Тотэнгэму»[7].

Міжнародныя выступы

рэдагаваць

О’Шы дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Ірляндыі 15 жніўня 2001 году, калі ён выйшаў на замену на 84 хвіліне ў хатнім матчы супраць зборнай Харватыі. Ягоны дэбют скончыўся расчараваньнем, бо на Джон харвацкя гульцы зарабілі пэнальці ў кампэнсаваны час, што прывяло ў да голу ў браму Ірляндыі, і выніку гульні 2:2. 19 жніўня 2003 году, О’Шы забіў свой першы гол за нацыянальную каманду й прынес сваёй зборнай перамогу над зборнай Аўстраліяй зь лікам 2:1[8].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Манчэстэр Юнайтэд»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Джон О’Шысховішча мультымэдыйных матэрыялаў