Монца (футбольны клюб)

італьянскі футбольны клюб

«Мо́нца» (па-італьянску: A.C. Monza) — італьянскі футбольны клюб з гораду Монца правінцыі Лямбардыі. Заснаваны 1 верасьня 1912 году. Клюб двойчы банкрутаваў, але здолеў аднавіцца з тых часоў. Апошнія посьпехі зьвязаныя зь дзейнасьцю палітыка Сыльвіё Бэрлюсконі, які ачоліў клюб у 2018 годзе. У сэзоне 2022—2023 гадоў каманда брала ўдзел у Сэрыі А. Традыцыйнымі супернікамі ёсьць клюбы «Кома», «Про Сэста» і «Піза».

Монца
Поўная назва па-італьянску: Associazione Calcio Monza
Заснаваны 1 верасьня 1912, 2004 і 2015
Горад Монца, Італія
Стадыён Брыянтэо
Умяшчальнасьць: 15 039
Прэзыдэнт Паолё Бэрлюсконі[d]
Кіраўнік Сыльвіё Бэрлюсконі
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2022—2023 11 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
acmonza.com (італ.)​ (анг.)

Гісторыя рэдагаваць

 
Футбалісты «Монцы» ў 1912 годзе.

Клюб быў зафундаваны 1 верасьня 1912 году[2] ў траторыі «Капэльлё Вэк’ё»[3] праз аб’яднаньне клюбаў «Про Італія» і «Про Монцы». Першымі колерамі клюбу былі абраныя сіні і белы[4]. Дэбютным матчам паўсталай дружыны была сустрэча з адной зь мілянскіх камандаў, але першую перамогу гульцы з Монцы здабылі 20 верасьня 1912 году, калі яны выгулялі клюб «Ювэнтус-Італія» зь лікам 2:1 у Трыянтэ[5]. Свой першы трафэй, Кубак Кольлі, клюб здабыў у пачатку 1913 году пасьля перамогі над клюбам «Саронна» зь лікам 3:2[6]. У лістападзе таго ж году адбылоса яшчэ адное аб’яднаньне, гэтым разам з клюбам «Ювэнтус». У наступным клюб пачаў прымаць удзел у лігавых матчах, і незважаючы на пачатак Першай сусьветнай вайны, клюб працягнуў свае выступы, прыцягнуўшы да удзелу маладых футбалістаў замест тых, хто апынуўся ў войску. Але з 1915 па 1918 году афіцыйныя турніры ў Італіі былі прыпыненыя[7]. Па вайне «Монца» ўзяла ўдзел у другім дывізіёне, а ў сэзоне 1920—1921 гадоў клюб быў запрошаны ў элітны дывізіён, дзе футбалісты згулялі толькі кваліфікацыйныя матчы. У міжваенны час «Монца» зьмяніла колеры на чырвона-белыя, а таксама аднойчы дасягнула чвэрцьфіналу Кубка Італіі 1938—1939 гадоў, прагуляўшы «Джэноа». Увесь гэты час клюб гуляў у Сэрыі C, то бок трэцім дывізіёне італьянскага футболу.

За часам Другой сусьветнай вайны футбольныя спаборніцтвы на Апэнінах былі прыпыненыя з 1942 па 1945 гады[8]. Вынікі па вайне палепшыліся і «Монца» здолела прабіцца да Сэрыі Б у сэзоне 1950—1951 гадоў. У 1953 годзе яны фінішавалі чацьвертымі, крыху адстаўшы ад месца, якое гарантавала прасоўваньне ў Сэрыю А[5]. У ліпені 1955 году «Монца» аб’ядналася з клюбам «Сымэнталь», галоўным спонсарам якой была аднайменная харчовая кампанія. Клюб атрымаў назву «Сымэнталь-Монца», а ачоліў клюб кіраўнік харчовай кампаніі Кляўдыё Сада[9]. Аб’яднаньне палепшыла фінансавае становішча клюбу, але турнірных посьпех клюб амаль не атрымаў, чаргуючы добрыя сэзоны з дрэннымі. У ліпені 1964 году Сымэнталь адмовіўся ад клюбу, які павярнуў сваю назву «Монца». На сутыку 1960-х і 1970-х клюб меў шанец узвысіцца да элітнага дывізіёну, але пасьля гэтага выляцеў у Сэрыю С. У сярэдзіне 1970-х «Монца» вярнулася ў Сэрыю Б і мела потым шанцы на падвышэньне да Сэрыі А.

Наступныя дывізіёну суправаджалі выступы ў Сэрыі Б і Сэрыі С. У складзе клюбу дэбютавалі Алясандра Кастакурта, Франчэска Антаньёлі і П’ерлюіджы Казырагі, якія ў будучым стануць слыннымі зоркамі італьянскага футболу. У сакавіку 1997 году «Монца» і «Мілян» склалі пагадненьне, паводле якога першы з клюбаў стаўся фарм-клюбам другога[10]. Гэта было першая ўгода такога кшталту ў Італіі[11]. Супраца скончылася ў 1999 годзе, пасьля 19 гадоў прэзыдэнцтва Адрыяна Галіяні, пасьля чаго «Монца» ўвайшла ў час нестабільнасьці. Акрыяньне адбылося ў 2018 годзе, калі клюб набыў палітык Сыльвіё Бэрлюсконі, вядомы праз уладаньне ў мінулым «Мілянам».

Склад рэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2   Аб Джуліё Данаці 1990
4   Аб Арманда Іцца 1992
5   Аб Люка Кальдыроля 1991
6   ПА Рабэрта Гальярдыні 1994
7   ПА Хасэ Мачын 1996
8   ПА Жан-Даніель Акпа-Акпро (ар. Ляцыё) 1992
9   Нап Лярэнца Калёмба (ар. Мілян) 2002
10   Нап Джанлюка Капрары 1993
11   Нап Мілан Джурыч 1990
13   Аб Пэдру Пэрэйра 1998
16   Бр Мікеле Дзі Грэгорыё 1997
17   Нап Аляхандра Гомэс 1988
18   Аб Давідэ Бэтэльля 2000
19   Аб Самуэле Бірындэльлі 1999
20   Нап Алесьё Дзэрбін (ар. Напалі) 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21   ПА Валентын Карбоні (ар. Інтэр) 2005
22   Аб Паблё Мары 1993
23   Бр Алясандра Сарэнтына 2002
27   ПА Даніель Мальдыні (ар. Мілян) 2001
28   ПА Андрэа Кальпані 1999
32   ПА Матэо Пэсына (капітан) 1997
33   Аб Данілё Д’Амброзіё 1988
38   ПА Варэн Бандо 2003
44   Аб Андрэа Карбоні 2001
47   Нап Дані Мота 1998
66   Бр Стэфана Горы (ар. Ювэнтус) 1996
77   ПА Ёргас Кір’якопуляс (ар. Сасуолё) 1996
79   ПА Матыя Попавіч 2006
80   ПА Самуэле Віньята 2004
84   ПА Патрык Чурыя 1995

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Rocca, Lino; Vegetti, Giorgio Bianco su rosso: la storia del calcio monza. — Monza: Officina Grafica Brasca, 1977.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць