Доўгі

места ў Летуве
(Перанакіравана з «Даўгі»)

Доўгі[1] (лет. Daugai) — места ў Летуве, на беразе возера Доўгага. Цэнтар староства Аліцкага раёну Аліцкага павету. Насельніцтва на 2018 год — 993 чалавекі. Знаходзяцца за 22 км на ўсход ад Аліты.

Доўгі
лац. Doŭgi / Doŭhi
лет. Daugai
Касьцёл
Касьцёл
Герб Доўгага Сьцяг Доўгага
Першыя згадкі: XIV стагодзьдзе
Магдэбурскае права: 1792
Краіна: Летува
Павет: Аліцкі
Раён: Аліцкі
Плошча: 10 км²
Вышыня: 137 м н. у. м.
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 993 чал.
шчыльнасьць: 99,3 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-64009
Геаграфічныя каардынаты: 54°21′40″ пн. ш. 24°20′40″ у. д. / 54.36111° пн. ш. 24.34444° у. д. / 54.36111; 24.34444Каардынаты: 54°21′40″ пн. ш. 24°20′40″ у. д. / 54.36111° пн. ш. 24.34444° у. д. / 54.36111; 24.34444
Доўгі на мапе Летувы
Доўгі
Доўгі
Доўгі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.daugai.lt/

Доўгі — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Троччыны.

Даўга (Daugo) — імя германскага паходжаньня[2]

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Daugy (18 верасьня 1501 году, 14 жніўня 1503 году[3], 4 кастрычніка 1511 году[4]); Давкги (1553 год)[5].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць
 
Мескі герб, 1792 г.

Першы пісьмовы ўпамін пра Доўгі (ням. Dowge) датуецца 1384 годам. У 1413 годзе ён увайшоў у склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.

За часамі вялікага князя Вітаўта ў Доўгім збудавалі першы касьцёл. У 1503 годзе ён упамінаецца як мястэчка. 26 красавіка 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Доўгаму Магдэбурскае права і герб.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Доўгі апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. Жыхары мястэчка бралі актыўны ўдзел у нацыянальна-вызвольным паўстаньні 1863—1864 гадоў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Доўгі занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час

рэдагаваць

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Доўгі апынуўся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: ~1880 год — 833 чал.[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2018 год — 993 чал.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
  • Касьцёл Божага Провіду (1862)
  1. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2. — Мінск, 2013. С. 88.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 406.
  3. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 617, 668.
  4. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 201.
  5. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 165.
  6. ^ Wejssenhof J. Daugi // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 912.