Дамавіцак
Дамаві́цак[1] (таксама Дамаві́цк[1]) — вёска ў Ігуменскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Калодзескага сельсавету.
Дамавіцак | |
трансьліт. Damavicak | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Ігуменскі |
Сельсавет: | Калодзескі |
Насельніцтва: | 291 чал. (2019) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1714 |
Паштовы індэкс: | 223227 |
СААТА: | 6258820021 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°49′6″ пн. ш. 28°29′55″ у. д. / 53.81833° пн. ш. 28.49861° у. д.Каардынаты: 53°49′6″ пн. ш. 28°29′55″ у. д. / 53.81833° пн. ш. 28.49861° у. д. |
± Дамавіцак |
Гісторыя
рэдагавацьПасяленьне вядома з XVI ст., калі ўваходзіла ў склад Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. На пачатку XVII ст. Дамавіцк належаў Масальскаму, біскупу віленскаму.
З 1793 году ў складзе Расеі. У 1813 годзе сяло. На пачатку 1880-х гадоў сяло Грабёнскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні, дзейнічалі праваслаўная царква, царкоўнапрыходская школа. Паводле перапісу 1897 году, сяло, 86 двароў, 570 жыхароў, праваслаўная царква, карчма, крама, хлебазапасная крама. Паблізу сяла знаходзіліся 2 аднайменныя фальваркі, у адным — 28 жыхароў, у другім — 31 жыхар. У царкоўнапрыходскай школе ў 1906 годзе вучылася 60 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак, а настаўніцай працавала Вольга Гаховіч.
Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі была створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1922 годзе вучылася 122 хлопчыкі і дзяўчынкі, пры школе была невялікая бібліятэка; у 1926 годзе было 95 вучняў (з іх 23 дзяўчынкі), 2 настаўнікі.
З 1924 году цэнтар Дамавіцкага сельсавету. З 1938 году вёска. У час Вялікай Айчыннай вайны ў навакольлі вёскі дзейнічалі партызаны брыгады «Разгром».
Да 25 ліпеня 1959 году вёска ўваходзіла ў склад Дамавіцкага сельсавету[2]. З 25.07.1959 году — у складзе Раваніцкага сельсавета[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1880 год — 358 чал.
- 1897 год — 570 чал.
- 1906 год — 762 чал.
- 1997 год — 173 двары, 499 жыхароў
- 2009 год — 283 чалавекі[4]
- 2019 год — 291 чалавек
Асобы
рэдагаваць- Сьцяфан Кульчыцкі (1879—1937) — беларускі рэлігійны і грамадзкі дзяяч.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Рашэньне выканкому Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 25 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.
- ^ Рашэньне выканкому Менскага абласнога Савету народных дэпутатаў ад 27 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі