Шыдаг
Шыдаг — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Шыдаг лац. Šydag / Šydah | |
Sidag | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Sieg + Dago |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Шыдаг» |
Паходжаньне
рэдагавацьСігдаг або Сідаг (Sigdag, Sidag) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгел, Жыгімонт; германскія імёны Sigibot, Sigel, Sigimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[2], а аснова -даг- (-дак-, -таг-) (імёны ліцьвінаў Дагейка, Дакель, Ядаг; германскія імёны Dagiko, Dacilus, Adago) — ад германскага daga 'палымяны, зіхатлівы, яркі, бліскучы'[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: земенин наш земли Жомоитское пан Станислав Касперович Шыдокгъ… Шидокгу… небощыку Касперу Шыдокгу (15 студзеня 1629 году)[4].
Носьбіты
рэдагавацьНа 1903 год існавала сяліба Шыдагішкі ў Панявескім павеце Ковенскай губэрні[5].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1323.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 30.
- ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 389.
- ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 356.